Вы тут

Пад Валожынам маршрутка ўрэзалася ў бетонныя блокі - два чалавекі загінулі


Страшная аварыя адбылася ўчора ўвечары на трасе М6. Маршрутка Мінск — Гродна ўрэзалася ў бетонныя блокі, у выніку чаго 2 чалавекі загінулі, а 15 шпіталізаваны​, праінфарамавалі ў УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, піша БЕЛТА.


Фота: Валер Мінец, facebook.com

ДТЗ адбылося сёння ўвечары на 74-м кіламетры трасы М6. "Вадзіцель урэзаўся ў бетoнные блокі. Паводле папярэдняй інфармацыі, адна пасажырка загінула на месцы, яшчэ адзін пасажыр сканаў у бальніцы", - праінфармавалі ў ДАІ.

Аварыя здарылася на асветленым участку дарогі, дзе вядуцца рамонтныя рабoты і ўстаноўлена абмежаванне хуткасці у 50 км/г. Паводле папярэдняй інфармацыі, да ДТЗ магло прывесці тое, што вадзіцель перавысіў максімальна дазволеную на гэтым участку хуткасць. Зараз вадзіцель знаходзіцца ў бальніцы. За рулём ён быў у цвярозым стане.

У Валожынскую ЦРБ пасля ДТЗ з маршруткай паступілі 15 чалавек. Іх стан розны: пяць чалавек у рэанімацыі, астатнія - у хірургіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.