«Самарэалізацыя жанчын у сферы малога бізнесу ў вёсцы толькі набірае абароты, менавіта ў гэтым бачацца вялікія рэсурсы для вырашэння пытання занятасці. Неабходна ўдзяляць павышаную ўвагу малому бізнесу на вёсцы, падтрымліваць яго развіццё, а мясцовым уладам ствараць неабходныя ўмовы для развіцця жаночага прадпрымальніцтва. Сярод пажаданняў, якія сёння часта можна пачуць, — каб больш увагі ўдзялялася развіццю сацыяльнай сферы ў сельскай мясцовасці. Гаворка ідзе пра месцы для вольнага часу. Павінны працаваць клубы, бібліятэкі, спартыўныя аб'екты, кафетэрыі — усё тое, чаго багата ёсць у горадзе. Хочацца, каб дзеці, калі вырастуць, вярталіся на малую радзіму, таму што тут ёсць не толькі дзе працаваць, але і дзе адпачываць».
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?