Вы тут

Праект дэкларацыі аб развіцці ЕАЭС прадставяць кіраўнікам дзяржаў


Праект дэкларацыі аб далейшым развіцці інтэграцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе прадставяць кіраўнікам дзяржаў ЕАЭС да канца 2018 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).


У Ерэване 22 кастрычніка ў першы дзень работы міжнароднага выставачнага форуму "Еўразійскі тыдзень" была прэзентавана "Сучасная парадыгма развіцця ЕАЭС". На мерапрыемстве віцэ-прэм'еры краін саюза і экспертная супольнасць абмеркавалі канцэптуальнае бачанне развіцця ЕАЭС.

"На сённяшні дзень у краін Еўразійскага эканамічнага саюза сфарміраваны розныя фарматы ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі, якія ўваходзяць у яго, - адзначыў старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян. - Дзякуючы назапашанаму вопыту ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва паспяхова функцыянуюць агульныя рынкі. Тым не менш усё яшчэ існуюць інстытуцыянальныя бар'еры, канкурэнтаздольнасць эканомік патрабуе падтрымкі, а рэсурсны патэнцыял саюза - планамернага і ўстойлівага развіцця".

"Самыя важныя тэзісы прэзентацыі ў ліку іншых прапаноў будуць пакладзены ў аснову дэкларацыі аб далейшым развіцці інтэграцыі ў рамках ЕАЭС. Дакумент будзе распрацаваны і прадстаўлены кіраўнікам дзяржаў - членаў саюза ўжо да канца 2018 года", - праінфармавалі ў ЕЭК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.