Вы тут

Як вырашыць «смеццевую праблему» ў Чэрвені


У кастрычніку спецыялісты Чэрвеньскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі правялі маніторынг 205 тэрыторый арганізацый і населеных пунктаў і выявілі парушэнні на 60 з іх. У 19 выпадках назіралі захламленасць, у 28 — утрыманне кантэйнерных пляцовак для збору цвёрдых камунальных адходаў не ў адпаведнасці з санітарна-эпідэміялагічным заканадаўствам, у 16 — іншае. У адрас суб'ектаў гаспадарання накіравалі 32 рэкамендацыі аб ліквідацыі парушэнняў, былі накладзены 5 штрафаў. Аб гэтым «Раённаму весніку» паведаміла Наталля Свядыш, галоўны дзяржаўны ўрач Чэрвеньскага раёна.


Больш за ўсё нараканняў спецыялістаў санітарнай службы выклікае ўтрыманне кантэйнерных пляцовак, якія стаяць на балансе Чэрвеньскай ЖКГ. Напярэдадні Бацькоўскай суботы мясцовыя жыхары актыўна прыбіралі месцы пахаванняў на могілках, што прывяло да нагрувашчання рытуальных прылад, а таксама апалай лістоты і галінак, бытавога смецця на пляцоўках часовага захоўвання на тэрыторыі могілак ва ўсіх сельсаветах і ў райцэнтры.

— Другая праблема — несанкцыянаваныя звалкі, у тым ліку і на сельскагаспадарчых землях. Кіраўнікі такіх гаспадарак, як ААТ «Запольскае», ААТ «10 з'езд Саветаў», філіял СГК «Велікаполле» КУП «Мінсктранс», КСУП «Ганута-агра» і іншыя не прымаюць адпаведных мер па іх ліквідацыі, — кажа галоўны санітарны ўрач раёна.

Наталля Свядыш нагадвае, што за выкід смецця ў неналежным месцы пагражае адміністрацыйная адказнасць: згодна з артыкулам 15.63 КаАП Беларусі, парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адходамі цягне за сабой папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічынь на фізічную асобу.

Праблема несанкцыянаваных сметнікаў у раёне існуе даўно, адзначае спецыяліст, і адной з прычын, на яе думку, з'яўляецца недасканалая сістэма збору ад насельніцтва цвёрдых камунальных адходаў камунальнай службай раёна. У многіх маланаселеных вёсках адсутнічаюць пляцоўкі і кантэйнеры для збору смецця, што і вымушае жыхароў вывозіць яго ў месцы, для гэтага не прызначаныя.

Замест таго каб памнажаць лік несанкцыянаваных звалак, трэба знайсці спосаб вырашыць праблему. Напрыклад, заключыць дагавор са спецыялізаванай арганізацыяй на вываз смецця, самастойна прывозіць яго на палігоны цвёрдых камунальных адходаў або кампаставаць на ўласных участках арганічныя адходы, якія ў далейшым могуць выкарыстоўвацца ў якасці ўгнаенняў для падкормкі глебы. Частка бытавых адходаў (напрыклад, папера, кардон, поліэтылен, пластмаса, шкло, металалом) — гэта другасныя матэрыяльныя рэсурсы. Пры асобным зборы іх можна здаць у прыёмныя пункты.

— Усе гэтыя спосабы збору і ўтылізацыі смецця даўно знайшлі выкарыстанне і эканамічнае абгрунтаванне ў многіх краінах свету. Кожны з нас нясе адказнасць за ахову прыроды і экалагічную бяспеку нашай краіны. Давайце разам пачнём барацьбу за чысціню нашай малой радзімы! — заклікае санітарны ўрач.

Фота cherven.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Калейдаскоп

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

Самае вялікае дасягненне «Звязды» — гэта яе чытачы.

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача.