Вы тут

Хто не працуе, той будзе плаціць за «камуналку» цалкам


Спецыялісты ЖКГ паведамілі, як будуць у наступным годзе аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі тыя працаздольныя грамадзяне, якія не працуюць.


У Беларусі з 1 студзеня наступнага года тым, хто будзе ў спісах не занятых у эканоміцы, прыйдзецца аплачваць гарачае водазабеспячэнне па эканамічна абгрунтаваных тарыфах, а з 1 кастрычніка 2019 года — цеплазабеспячэнне жылых памяшканняў. Гэта датычыцца і цэнтралізаванага цеплазабеспячэння, і падачы цяпла з дапамогай індывідуальных газавых катлоў.

«Налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі робіцца ў адносінах да плацельшчыкаў. Гэта могуць быць уласнікі жылых памяшканняў, наймальнікі камерцыйнага, сацыяльнага жылля, грамадзяне, якія заключылі дагавор найму жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду. Калі не заняты ў эканоміцы жыве адзін, то за названыя паслугі заплаціць у поўным аб'ёме; калі ён пражывае з членамі сям'і, то будзе плаціць прапарцыйна той колькасці паслуг, якія былі аказаны менавіта яму», — растлумачылі ў Міністэрстве ЖКГ.

Калі ў кватэры жывуць два не занятыя ў эканоміцы чалавекі, то яны абодва будуць плаціць па поўных тарыфах. Калі ж плацельшчыкам ЖКП з'яўляецца заняты ў эканоміцы ці пенсіянер, а з ім жывуць працаздольныя людзі, не занятыя ў эканоміцы, то налічваць плату за жыллёва-камунальныя паслугі будуць у агульнапрынятым парадку.

Інфармацыя пра спажытыя паслугі гарачага водазабеспячэння і ацяплення па тарыфах, якія субсідуюцца, і эканамічна абгрунтаваных тарыфах будзе размешчана ў паведамленнях на аплату жыллёва-камунальных паслуг.

У той жа час раней у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны вызначылі, у якіх выпадках не занятыя ў эканоміцы грамадзяне не будуць аплачваць 100 % за ЖКП. Выключэнне будуць складаць грамадзяне, якія маюць пытанні са здароўем, даглядаюць дзяцей старэйшых за 7 гадоў або недзеяздольных грамадзян, а таксама тыя, хто не можа знайсці працу.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.