Вы тут

«Пежо» «ўляцеў» пад балкон


Кіроўцу легкавіка «Пежо-306», які ўехаў у жылы дом, дэблакіравалі ратавальнікі ў Лідзе.


Здарэнне адбылося а палове на другую гадзіну ночы. У МНС паведамілі пра дарожна-транспартнае здарэнне на вуліцы Рэспубліканскай, патрэбна была дапамога па даставанні кіроўцы з машыны. На месцы высветлілася, што кіроўца пры руху ўехаў пад балкон пяціпавярховага жылога дома.
У выніку сутыкнення ён быў заблакіраваны элементамі кузава. Пры дапамозе спецыяльнага інструмента мужчыну дасталі і з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.