Вы тут

Еўразійскі горна-геалагічны форум стартуе ў Мінску


III Еўразійскі горна-геалагічны форум "Лічбавізацыя горнай галіны для сумеснага развіцця і росквіту ў Еўразіі" пройдзе ў Мінску 14-16 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.


Плануецца, што ўдзельнікамі мерапрыемства стануць каля 300 чалавек з 17 краін СНД, Еўропы, Азіі, у ліку якіх Беларусь, Расія, Казахстан, Узбекістан, Германія, Польшча. Запланавана анлайн-трансляцыя ў інтэрнэце.

На форуме прадстаўнікі розных краін абмяркуюць перспектывы супрацоўніцтва ў галіне лічбавай трансфармацыі горнай галіны, а таксама ўзаемадзеяння інтэграцыйных аб'яднанняў (ЕАЭС, ШАС, АСЕАН і ААН) у сферы геалогіі і нетракарыстання, ацэняць развіццё крэдытна-фінансавай інфраструктуры сыравінных рынкаў Еўразіі. Ключавымі тэмамі форуму таксама стануць каардынацыя транспартнай палітыкі і развіцця транспартнай інфраструктуры сыравінных рынкаў у Еўразіі, сінхранізацыя стандартаў класіфікацыі і ўліку карысных выкапняў, вызначэнне бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў. Удзельнікі абмяркуюць пытанні развіцця адзінай інфармацыйнай прасторы Еўразіі ў горнапрамысловай сферы, фарміраванне адзіных лічбавых платформаў.

Падчас форум 14 лістапада адбудзецца XXII сесія Міжурадавага савета па разведцы, выкарыстанні і ахове нетраў СНД.

Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.