Вы тут

У ДТЗ у Германіі, як мяркуецца, загінуў дальнабойшчык з Беларусі


Сутыкненне некалькіх грузавікоў, у тым ліку аўтамабіля расійскай юрыдычнай асобы, адбылося ў Германіі, загінуў дальнабойшчык з Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў кампаніі-перавозчыку.


Паводле інфармацыі паліцыі Брандэнбурга, аварыя адбылася 14 лістапада каля 11.00 на федэральнай аўтамагістралі А2 паблізу горада Брандэнбург. Спачатку сутыкнуліся два грузавікі (40 і 7,5 т). У выніку загарэўся паўпрычэпы адной фуры, затым полымя ахапіла абедзве машыны. Адзін з кіроўцаў паспеў выбрацца з грузавіка, другі, як мяркуецца, беларус, - не. Затым да месца аварыі па чарзе наблізіліся яшчэ два грузавікі, адзін з іх занесла, другі не змог своечасова затармазіць.

На час ліквідацыі наступстваў аварыі аўтамагістраль была цалкам зачыненая ў абодвух напрамках.

Як распавялі ў прэс-службе МЗС Беларусі, паводле ўскосных звестак, загінулы мог быць беларускім грамадзянінам. Аднак з-за абставінаў ДТЗ на дадзены момант афіцыйна высветліць яго асобу і грамадзянства не атрымалася. Нямецкая паліцыя і беларускія дыпламаты працуюць над тым, каб высветліць адпаведную інфармацыю.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.