Вы тут

У Брэсце вадалаз абакраў калегу, зрабіўшы дублікат ключоў


У Брэсце работнік ТРВАД скраў у калегі буйную суму грошай, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.


У Маскоўскі РАУС Брэста звярнуўся з заявай грамадзянін 1985 года нараджэння. Ён паведаміў, што з 22.00 10 лістапада да 13.00 11 лістапада ў яго з кватэры зніклі $ 5 тыс. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што крадзеж здзейсніў калега-аднагодка пацярпелага. Высветлілася, што ў адзін з дзён ён скарыстаўся пакінутымі без нагляду ключамі ад чужой кватэры і зрабіў дублікат. Ведаючы, калі калегі не будзе дома, зламыснік забраўся ў жыллё і скраў грошы. Выкрадзенае ён выдаткаваў на ўласнае вяселле і пагашэнне крэдытаў.

Падазраваны затрыманы, распачата крымінальная справа па ч.3 арт.205 (крадзеж, учынены ў буйным памеры) КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі. Раней мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.