Вы тут

БДУІР запрашае студэнтаў да ўдзелу ў алімпіядзе BIT-CUP 2018


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі абвясціў старт студэнцкай алімпіяды ў сферы інфармацыйных тэхналогій “BIT-Cup 2018”.


BIT-Cup дазволіць удзельнікам заявіць пра сябе ў прафесійным асяроддзі, павысіць узровень сваёй прафесійнай падрыхтоўкі, пагутарыць з высакакласнымі спецыялістамі, абмяняцца вопытам. А пераможцы атрымаюць магчымасць прайсці практыку ў вядучых сусветных IT-кампаніях з наступным працаўладкаваннем.

Партнёрамі і спонсарамі алімпіяды выступаюць такія кампаніі, як Promwad, R-StyleLab, IBA IT Park, Яндэкс, ITS Partner, ISsoft, BLAKIT, Qulix Systems.

Алімпіяда складаецца з конкурсаў на веданне сучасных інфармацыйных тэхналогій. Конкурсныя заданні распрацоўваюцца партнёрамі алімпіяды — вядучымі IT-кампаніямі.

Адметнай рысай спаборніцтваў з'яўляецца іх практычная арыентаванасць, што дазваляе і самім студэнтам, і іх выкладчыкам ацаніць узровень не толькі тэарэтычных ведаў, але і практычнай падрыхтоўкі.

У гэтым годзе ўдзельнікам прапануецца выбраць адзін з прапанаваных конкурсаў:

  • конкурс кампаніі Promwad "Сістэмнае праграмаванне на Сі для Embedded Linux";
  • конкурс кампаніі R-Style Lab "Базы даных (SQL)";
  • конкурс кампаніі ISsoft "Full-stack web development";
  • конкурс кампаніі ITS Partner "Уводзіны ў машыннае і глыбіннае навучанне";
  • конкурс кампаніі BLAKIT IT Solutions "Mobile App Development".

Да ўдзелу ў алімпіядзе запрашаюцца студэнты і магістранты вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Рэгістрацыя адкрыта да 19 лістапада ўключна.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.