Вы тут

Да канца года да сістэмы электронных рэцэптаў падключаць усе сеткі аптэк


Фармацэўтычныя сеткі павінны падлучыцца да сістэмы "Электронны рэцэпт" да канца 2018 года. Пра гэта паведамляе сайт Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг.


Сістэма "Электронны рэцэпт" апрабуецца ў беларускіх установах аховы здароўя больш за трох гадоў. Да сістэмы на 31 кастрычніка 2018 года падключыліся 434 ўстановы аховы здароўя. Пры гэтым з пачатку года выпісалі больш за 4 млн 900 электронных рэцэптаў.

Да нядаўняга часу па электронных рэцэптах адпускалі лекі толькі ў сетцы аптэк Белфармацыі. Сёння гэта таксама можна зрабіць у васьмі камерцыйных сетках аптэк, на стадыі падключэння яшчэ 11 сетак.

Нагадаем, што атрымаць электронную карту для рэцэптаў можна ў паліклініцы па месцы жыхарства. Туды трэба прыйсці з пашпартам і даць пісьмовую згоду на гэта. У далейшым электронны рэцэпт будзе прывязаны да электроннай медыцынскай карты, на якія ў Беларусі плануюць цалкам перайсці да 2022 года.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.