Вы тут

Маршрутка сутыкнулася з аўтобусам у Мінску - 7 пацярпелых


Маршрутнае таксі сутыкнулася з аўтобусам ў сталічным мікрараёне Кунцаўшчына, паведамілі ва УДАІ Мінгарвыканкама.


Аварыя адбылася ў аўторак каля поўдня. Паводле звестак ДАІ, кіроўца маршрутнага таксі рухаўся па вуліцы Матусевіча і сутыкнуўся з аўтобусам, які ехаў у той жа паласе.

"У выніку ДТЗ сем чалавек шпіталізаваны ў БХМД для пастаноўкі дыягназу" - адзначылі ва УДАІ.

На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, ўстанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння. Наколькі сур'ёзныя траўмы атрымалі пацярпелыя пры ДТЗ, пакуль невядома.

Гэтая аварыя стала другім рэзанансным здарэннем за суткі з мінскім грамадскім транспартам. Так, раніцай у аўторак з рэек сышоў трамвай №3, які рухаўся ў бок Серабранкі. Пры гэтым інцыдэнце ніхто не пацярпеў.

sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.