Вы тут

Насуперак стэрэатыпам


Кнігу беларускай пісьменніцы, кандыдата гістарычных навук Наталлі Голубевай «Кірыл Мазураў. Пра што маўчаў час» («Кирилл Мазуров. О чём молчало время») прэзентавалі ў Маскве ў Дзелавым культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Мабыць, ні адно мерапрыемства, звязанае з прадстаўленнем праекта пра славутых дзеячаў сучаснасці, не збірала апошнім часам столькі вядомых асоб.


Прайшло амаль 30 гадоў, як сышоў з жыцця Кірыл Мазураў, першы намеснік старшыні Савета Міністраў СССР, член Палітбюро ЦК КПСС, першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі, але цікавасць да яго асобы не знікае. Шматгранную дзейнасць вядомага палітыка ўспаміналі тыя, хто ведаў Кірыла Трафімавіча асабіста, і тыя, хто займаецца вывучэннем яго дзейнасці, складанага і неадназначнага XX стагоддзя.

Выданне «Кірыла Мазураў. Пра што маўчаў час» адрозніваецца ад звыклага фармату мемуарнай літаратуры і грунтуецца на шырокай даследчай базе. У кнізе зроблена спроба на аснове раней невядомых дакументаў, многія з якіх доўгія гады захоўваліся ў архівах Расіі і Беларусі пад грыфам рознай ступені сакрэтнасці, асабістых дзённікавых запісаў і няскончаных успамінаў самога Мазурава пераасэнсаваць час, у якім ён жыў і працаваў, па-новаму зірнуць на падзеі той эпохі, вакол якіх і сёння не цішэюць спрэчкі: «Халодная вайна», Чэхаславакія, Афганістан... А яшчэ насуперак стэрэатыпам пра савецкіх лідараў паказаць, што нават ва ўмовах, якія выключалі свабоду меркаванняў, былі людзі, якія бачылі і разумелі і перагібы, і памылкі найвышэйшага партыйнага кіраўніцтва, не баяліся ўголас гаварыць пра іх, адстойваць іншы ад агульнапрынятага пункт гледжання, разумелі, што на самай справе адбывалася ў калідорах улады і пра што так доўга маўчаў час.

Кніга, выдадзеная пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, выклікала вялікую цікавасць сярод навукоўцаў, палітыкаў, тых, хто проста цікавіцца айчыннай гісторыяй, у першую чаргу яе дакументальнай асновай, калі за кожнай высновай хаваецца канкрэтны гістарычны факт, дакумент.

Марыя ЛІПЕНЬ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.