Вы тут

Што хвалюе жыхароў Мінскага раёна?


У Гаранскім сельсавеце прыём грамадзян па асабістых пытаннях правяла старшыня Мінскага раённага Савета дэпутатаў Юлія Бялянкіна. Спектр праблем, якія хвалююць людзей, дастаткова шырокі, паведамляе газета Мінскага раёна «Прысталічча».


Напрыклад, бацька шматдзетнай сям'і, у якой да таго ж выхоўваецца і дзіця-інвалід, Сяргей Лагвіненка, прасіў растлумачыць, ці мае ён права выкупіць дом, дзе жыве яго сям'я, на льготных умовах? Заяўніку дадзены адпаведныя рэкамендацыі.

Пенсіянер Аляксандр Ключнік з пасёлка Траскоўшчына турбаваўся наконт рамонту дарогі на вуліцы Школьнай. Паводле яго слоў, там толькі трэба падсыпаць друзам 50 метраў дарожнага палатна.

Зрэшты, на нездавальняючы стан мясцовых дарог скардзіліся і іншыя грамадзяне, якія прыйшлі на прыём. Неабходныя тлумачэнні з гэтай нагоды даў дырэктар ДРБУ-194 Віктар Рагускі, які прысутнічаў на прыёме.

Аляксей Жэшка і Алена Асіпенка хадайнічалі аб уключэнні інжынерных сетак жылой забудовы аграгарадка Наваселле ў план будаўніцтва, які фінансуецца з бюджэту Мінскага раёна. Ім варта паспяшацца: заявы на разгляд дадзенага пытання прымаюцца не пазней за сярэдзіну снежня гэтага года.

З 2014-га вядуць перапіску з чыноўнікамі жыхары дома № 6 на вуліцы Маладзёжнай у Наваселлі, паведаміла Ларыса Крыловіч, якая прыйшла на прыём. Людзі просяць аб адным: завяршыць рамонт даху іх дома, які так да гэтага часу і не скончаны. Між тым дом заліваюць дажджы. Па тэлефоне дырэктар Жыллёва-камунальнай гаспадаркі Міншчыны Арцём Яфрэмаў растлумачыў, што рамонт будзе завершаны ў пачатку наступнага года. Што і казаць, камунальнікі застаюцца верныя сабе: шчодра раздаюць абяцанні, пра якія потым забываюцца. Паглядзім, ці стрымаюць яны слова гэтым разам.

Ларыса Крыловіч таксама ўзняла пытанне выкарыстання пяці кантэйнераў для збору камунальных адходаў. Яны выстаўлены каля яе агарода непасрэдна на зямлі, нягледзячы на тое, што побач знаходзіцца асфальтавая пляцоўка, аднак на ёй ставяць свае асабістыя машыны розныя «адказныя таварышы». Пытанне ўзята на кантроль.

А жыхара вёскі Крылава Канстанціна Вяжэвіча турбуе блытаніна ў нумарацыі дамоў раёна жылой забудовы. Гэта стварае пэўныя нязручнасці для пад'езду машын экстранных службаў: хуткай дапамогі, пажарнай, міліцыі. Навесці парадак у нумарацыі дамоў можна толькі пры ўмове, калі кожны з іх уладальнікаў звернецца ў адпаведную рэспубліканскую ўстанову.

Загаловак у газеце: Замест кантэйнераў — машыны «адказных таварышаў»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.