Вы тут

Мокры снег з дажджом і каля нуля прагназуюць сіноптыкі ў гэтыя выхадныя


У сярэдзіне бягучага тыдня з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшылася, быў невялікі мароз. Але ў гэтыя выхадныя ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны будуць у асноўным вызначаць атмасферныя франты. Чакаецца няўстойлівае надвор'е, пойдзе мокры снег, будзе туман і галалёдзіца, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу надвор'е ў краіне будуць вызначаць атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, пераважна па захадзе з дажджом. Месцамі магчымы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да мінус 9 градусаў, па захадзе краіны — ад мінус 1 да 1 цяпла. Днём будзе ад мінус 4 па ўсходзе да плюс 6 градусаў па захадзе краіны.

У нядзелю ўначы захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў, а ўдзень умовы надвор'я будзе вызначаць вільготная паветраная маса атлантычнага паходжання. Уначы на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень — ад 2 марозу да 4 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, толькі ўдзень па паўднёвым захадзе краіны будзе 4—5 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Туман і галалёдзіца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Ён малады — сёлета яму спаўняецца 10 гадоў.

Спорт

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

 З перспектыўным футбалістам мы звязаліся, каб даведацца пра яго далейшыя планы, трэніроўкі ў «Інтэры» і жыццё ў Іспаніі.

Грамадства

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Каб высветліць маштаб праблемы, журналіст «Звязды» накіравалася ў вёску Струпень.