Вы тут

У Беларусі да канца тыдня пахаладае


"У сярэдзіне тыдня тэрыторыя нашай краіны будзе знаходзіцца пад уплывам цыклону, які будзе ісці ўздоўж паўднёва-ўсходніх межаў. Чакаецца воблачнае надвор'е з ападкамі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу. Да канца рабочага тыдня пачне паступаць халоднае паветра паўночных шырот, пахаладае, у выхадныя дні ўсталюецца марознае надвор'е", - піша БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.


Фота: m.sputnik.by

У сераду, 12 снежня, уначы месцамі пройдзе кароткачасовы снег. Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе краіны слабая мяцеліца. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, удзень будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.

У чацвер, 13 снежня, у многіх раёнах краіны чакаецца снег, мокры снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.

У пятніцу, 14 снежня, на значнай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпературны фон пачне паніжацца: уначы будзе 1-7 градусаў марозу, удзень - ад нуля да мінус 5 градусаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.