Вы тут

Жаночыя зборныя па баскетболе даведаліся аб саперніках на ЧЕ


Маладзёжная (U-20) і юніёрская (U-18) жаночыя зборныя Беларусі па баскетболе даведаліся аб саперніках на чэмпіянаце Еўропы 2019 года ў мацнейшым дывізіёне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФБ.


Маладзёжная каманда згуляе з 3 па 11 жніўня ў Чэхіі. Сапернікамі беларусак у групе В стануць баскетбалісткі Бельгіі, Венгрыі і Літвы. Юніёрская зборная аказалася таксама ў групе В, дзе згуляе з дружынамі Сербіі, Венгрыі і Расіі. Месца правядзення турніру да 18 гадоў удакладняецца.

Як паведамлялася, нацыянальная зборная Беларусі сярод жанчын выступіць у вырашальнай стадыі чэмпіянату Еўропы і згуляе з Расіяй, Сербіяй і Бельгіяй.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.