Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. У Маскве прэзідэнты дзвюх краін прадоўжаць размову па актуальных пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, якія бакі падрабязна абмеркавалі ў розных фарматах на сустрэчы ў Крамлі 25 снежня.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін заявілі тады аб магчымасці дасягнення дамоўленасцяў па праблемных пытаннях у беларуска-расійскіх адносінах. Перамовы доўжыліся каля чатырох гадзін, прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант ацаніла іх як канструктыўныя. «Прэзідэнты абмеркавалі ўвесь спектр
пытанняў нашага агульнага парадку дня. Пры ацэнцы ў цэлым гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў першую чаргу як адназначна пазітыўны момант быў адзначаны рост тавараабароту. Сярод іншых найбольш актуальных тэм былі і цэнаўтварэнне на газ, работа беларускага нафтаперапрацоўчага сектара ва ўмовах падатковага манеўру, які праводзіцца Расіяй, пастаўкі нашых прадуктаў харчавання на расійскі рынак. Як вынік — пазіцыі збліжаныя па ўсіх пытаннях», — пракаментавала яна БелТА.
Акрамя таго, прэзідэнты прааналізавалі дамоўленасці ў рамках Саюзнай дзяржавы, іх рэалізацыю. Тады кіраўнікі дзяржаў пагадзіліся з неабходнасцю да Новага года правесці яшчэ адну сустрэчу для прыняцця рашэнняў, якія не церпяць адкладання.
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.
Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.