Вы тут

Гукі спасціжэння: новы беларуска-кітайскі кніжны праект


Мінскае выдавецтва «Мастацкая літаратура» сумесна з кітайскімі партнёрамі рэалізуе праект па выданню кніг у серыі «Даследаванне кітайскай цывілізацыі». Пабачыла свет наступная праца мастацтвазнаўцы і культуролага Лю Сяолуна «Гукі, якія зачароўваюць сэрца. Кітайская музыка». Перакладчык — Мікіта Крыцук.


— Кітайская культура ўсё болей вабіць чытача ў Беларусі, — расказвае дырэктар «Мастацкай літаратуры» Алесь Бадак. — Заснаваўшы новую серыю, мы наладзілі прамыя стасункі з Пекінскай групай выдавецкіх кампаній, непасрэдна з выдавецтвам «Пекінская Адукацыя». Кніга, прысвечаная кітайскай музыцы, пабачыла свет па-кітайску ў 2013 годзе. Можна лічыць, што гэта досыць блізкае па часе даследванне. Між іншым, хацеў бы згадаць імёны галоўных рэдактараў серыі з кітайскага боку — Бай Вэй, Дай Хэбін. Праца над выданнем для нашага выдавецтва з’яўляецца і свайго роду выпрабаваннем, бо мы спадзяёмся на працяг стасункаў з кітайскім бокам.

У прадмове да серыі Тан Іцзэ заўважае: «Мудрасць кітайскага народа, яго стваральная сіла з’яўляюцца часткай прагрэса сусветнай цывілізацыі. На сённяшні дзень кітайскі народ мае новае аблічча: поўны бадзёрасці, энергіі і рухаецца толькі наперад, ён імкнецца да гармоніі, шчасця, гатовы смела несці адказнасць, напоўнены любоўю. Ва ўсім гэтым праяўляецца тардыцыя кітайскага народа, якой ён прытрымліваецца на працягу ўсяго свайго існавання: па-філасофску глядзіць на рэчы, імкнецца да міралюбства, любові да людзей і да ўсяго жывога». І далей: «Дык што ж такое традыцыя? Традыцыя – гэта жывая духоўная культура…»

Ідэя серыі: адкрыць свет старажытнай цывілізацыі, даведацца болей пра кітайскую цывілізацыю.

— Мы будзем рады, калі кніга прыйдзе ў тыя студэнцкія аўдыторыі, — заўважае Алесь Бадак, — дзе вывучаюць кітаістыку, дзе імкнуцца спасцігнуць гісторыю і традыцыі кітайскай культуры.

Вельмі хацелася б, каб следам за «Мастацкай літаратурай» пайшлі іншыя беларускія выдавецтвы і зазірнулі ў гісторыю культуры Кітая.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.