Газета пачынала свой шлях у ваенным 1943-м у Бягомлі, яна была рупарам партызанскай брыгады «Жалязняк» і органам падпольнага райкама КПБ.
Сёння нашы «Родныя вытокі» — адна з найлепшых раённых газет у Віцебскай вобласці. Таму не дзіва, што павіншаваць яе прыйшлі сотні падпісчыкаў і прыхільнікаў, прадстаўнікі
працоўных калектываў, райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.
Вельмі кранальным было ўшанаванне ветэранаў друку, за што мы шчыра ўдзячныя калектыву Саюза журналістаў і асабіста старшыні Докшыцкага райвыканкама Алегу Пінчуку.
М. Ф. Аўтух,
рэдактар газеты з 1992-га да 2004 года,
г. Докшыцы.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?