— Малая радзіма мае асаблівае значэнне ў лёсе кожнага чалавека, — заўважае начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінскага гарвыканкама Сяргей ШЭНДЗІК. — Па словах Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, «яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе ці невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі найлепшыя дзіцячыя гады, для іншых — кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з'ехаў шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь».
Мінск — сталіца і самы буйны горад Беларусі, у якім пражывае каля двух мільёнаў чалавек (амаль 20 працэнтаў ад колькасці жыхароў рэспублікі). Моладзь сталіцы складае 26,8 % ад агульнай колькасці жыхароў горада Мінска. Сёння гэта сучасны, дынамічны рэгіён, які фарміруе 27 працэнтаў валавога ўнутранага прадукту Рэспублікі Беларусь.
Галоўнай крыніцай росту эканомікі сталіцы з'яўляецца прамысловасць, якой належыць бясспрэчнае першынство ў рэспубліцы па вытворчасці халадзільнікаў і маразільнікаў, пральных машын, падшыпнікаў шарыкавых і ролікавых, ваўняных тканін, грузавых аўтамабіляў, аўтамабіляў-самазвалаў, трактароў, тэлевізараў, аўтобусаў, тралейбусаў.
У аснове дынамічнага развіцця сталіцы — рэалізацыя значных інавацыйных праектаў арганізацый Мінска, якія маюць падтрымку з бюджэту горада. Летась у рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта УП «Адані» ўведзены ў эксплуатацыю Цэнтр стратэгічных інавацый і тэхналогій.
Немалаважным фактарам росту інавацыйнага бізнесу ў краіне з'яўляюцца навукова-тэхналагічныя паркі як пляцоўкі, на якіх ствараюцца ўмовы для арганізацыі і развіцця малых і сярэдніх інавацыйных высокатэхналагічных арганізацый. Знешні гандаль паслугамі ажыццяўляўся з 204 краінамі свету, экспарт — у 186 краін.
У рамках пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ў 2018 годзе праведзены Дні Мінска ў Тбілісі, Санкт-Пецярбургу, Будапешце. Дэлегацыя сталіцы прыняла ўдзел у першай Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпартных тавараў і паслуг «Chіna іnternatіonal іmport exро», на якой быў прадстаўлены стэнд Мінска ў рамках работы нацыянальнага павільёна Беларусі.
Будаўніцтва жылля, спартыўных, сацыяльных аб'ектаў і шматфункцыянальных комплексаў забяспечвае камфортныя ўмовы пражывання жыхароў сталіцы. Менавіта іх забудова дае магчымасць значна наблізіць узровень і якасць гарадскога асяроддзя да самых высокіх еўрапейскіх стандартаў.
Штогод у горадзе з'яўляюцца знакавыя аб'екты. 2018-ы не стаў выключэннем: Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы, стадыён «Дынама», Мінскі гарадскі палац культуры. Першых выхаванцаў прынялі тры новыя дзіцячыя садкі ў розных раёнах горада. Школы-новабудоўлі расчынілі дзверы 1 верасня. Усе гэтыя будынкі сталі сапраўдным упрыгажэннем нашага горада, а таксама падарункам для сталічных медыкаў стаў дзевяціпавярховы інтэрнат у Цэнтральным раёне.
На тэрыторыі горада адкрылася больш за 100 новых велапарковак і велагаражоў.
У красавіку мінулага года на тэрыторыі геалагічнага помніка прыроды «Парк камянёў» стартавала экалагічная кампанія «Уладкуем малую радзіму!», у якой прынялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскіх органаў кіравання, а таксама спартсмены і артысты беларускай эстрады. Акрамя таго, навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава створаны арт-аб'ект, прысвечаны экалагічнай кампаніі і Году малой радзімы.
На базе Мінскага дзяржаўнага турысцка-экалагічнага цэнтра дзяцей і моладзі праведзены адкрытыя міжнародныя краязнаўчыя чытанні навучэнцаў і педагагічных работнікаў устаноў адукацыі сталіцы «Кожны з нас прыпасае радзімы куток, каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны» (прадстаўлена да ўдзелу 218 работ).
Фестываль мастацкай і інтэлектуальнай творчасці «Мой Мінск — мая сталіца — творчасці і таленту крыніца!» аб'яднаў больш за 600 таленавітых навучэнцаў і педагогаў сталіцы. У рамках мерапрыемства былі прадстаўлены метадычныя распрацоўкі, праекты і творчыя работы ў намінацыях «Мінск. Старонкі гісторыі» і «Ілюстрацыі да твораў беларускіх і рускіх пісьменнікаў і паэтаў».
У пачатку навучальнага года ва ўстановах адукацыі сталіцы стартавала гарадская культурна-адукацыйная акцыя «Мінск — горад-герой, горад тваёй будучыні», у рамках якой прайшлі тэматычныя ўрокі «Мінчане года: праца і творчасць — любімай сталіцы» з удзелам жыхароў сталіцы, удастоеных звання «Мінчанін года». На працягу года навучэнцы сталіцы актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах віртуальных музеяў устаноў адукацыі «Гістарычная спадчына малой радзімы», юных экскурсаводаў «З чаго пачынаецца Радзіма...», даследчых работ «Спадчына Беларусі».
Летась бібліятэкамі г. Мінска праведзена 456 мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы (кніжныя выстаўкі, фотавернісажы, прэзентацыі кніг, гістарычныя экскурсы, інтэрактыўныя гульні, літаратурныя святы). Беларускім культурным цэнтрам духоўнага Адраджэння арганізавана праца па вывучэнні гісторыі нацысцкага лагера смерці «Трасцянец» і экскурсійным абслугоўванні мемарыяльнага комплексу «Трасцянец».
Для зручнасці турыстаў укаранёны праект «Картка госця горада Мінска», якая дае права на льготных умовах наведваць аб'екты турыстычнай цікавасці, а таксама безлімітны праезд на наземным грамадскім транспарце з тэрмінам дзеяння да 12 месяцаў. У мэтах папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, самабытных традыцый рэгіёна суб'ектамі турыстычнага бізнесу сталіцы ствараюцца тэматычныя туры і экскурсійныя праграмы. Для жыхароў
і гасцей сталіцы паспяхова функцыянуюць аўтобусныя праекты «Мінск экскурсійны» і «Мінск Сіці тур» з аўдыягідамі на дзевяці мовах свету.
Сяргей КУЛАКОЎ
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.