Такое рашэнне было зацверджана дэпутатамі на мінулай сесіі гарсавета.
Вуліцы, якія праектуюцца ў новых кварталах мікрараёна Грандзічы, што зараз актыўна забудоўваецца, вырашана назваць імёнамі знакамітых гродзенцаў. Сапраўды, сярод тых, чые прозвішчы з'явяцца на карце абласнога цэнтра, — ганаровыя грамадзяне, лаўрэаты Кнігі славы Гродна, вядомыя жыхары горада над Нёманам, прычым вядомыя не толькі ў ім, але і далёка за яго межамі...
Напрыклад, вуліца № 2, якая праектуецца, атрымае імя двойчы чэмпіёна Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы, ганаровага грамадзяніна горада Аляксандра Курловіча. Вуліца № 8 — імя краязнаўца Віктара Саяпіна, № 10 — выдатніка адукацыі Валянціны Макаравай, а № 29 — ганаровага будаўніка Беларусі Віктара Глухава. Усе ўзгаданыя асобы ў свой час станавіліся лаўрэатамі Кнігі славы Гродна дзякуючы пэўным учынкам на карысць любімага горада, актыўнай пазіцыі і шчырай любові да абласнога цэнтра.
Вольга АНУФРЫЕВА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?