Вы тут

Рэканструкцыю археалагічнага музея "Бярэсце" завершаць летам


Рэканструкцыю археалагічнага музея "Бярэсце" плануецца завяршыць летам бягучага года. Наведвальнікам прадставяць абноўленую пастаянную экспазіцыю, паведаміў БЕЛТА дырэктар абласнога краязнаўчага музея, філіялам якога з'яўляецца "Бярэсце", Аляксей Міцюкоў.


Мадэрнізацыя музея вядзецца паводле распараджэння Прэзідэнта аб падрыхтоўцы да святкавання 1000-годдзя Брэста. Работы на аб'екце пачаліся ў 2017 годзе. Праект прадугледжвае рамонт даху, падвалаў, службовых памяшканняў, узмацненне апорных канструкцый, добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Паралельна ствараецца новая экспазіцыя "Бярэсця". Яе канцэпцыя ў навуковым плане зменаў практычна не зведае, мастацкае ж напаўненне істотна зменіцца. Будзе ўстаноўлена сучаснае абсталяванне, з'явяцца інтэрактыўныя пляцоўкі, аб'ёмныя інсталяцыі, плануецца прымяніць элементы аўдыявізуалізацыі, QR-коды.

"У залах будуць адлюстраваныя схемы сельскай гаспадаркі, гандлю, палявання, культуры - усё тое, чым займаліся старажытныя берасцейцы. Новым стане абсталяванне залы, прысвечанай Берасцейскаму замку і гораду пасля XIII стагоддзя, каб наведвальнікі разумелі, што было пасля старажытнага Бярэсця, чаму горад перамясціўся на востраў Цытадэль, а потым там паўстала крэпасць. Будзе паведамлена пра гісторыю будаўніцтва музея і археалагічныя раскопкі", - адзначыў Аляксей Міцюкоў. Ён дадаў, што ў адным з залаў гасцям прадставіцца магчымасць для прагляду дакументальных фільмаў пра Бярэсце.

"Бярэсце" з'яўляецца унікальным музеем, аналагаў якога няма ў Еўропе. Ён адкрыўся ў сакавіку 1982 года на Шпітальным востраве Брэсцкай крэпасці на месцы дзяцінца старажытнага горада Бярэсця. З 1969 па 1981 год год на гэтай тэрыторыі праводзіліся раскопкі. Навукоўцы пад кіраўніцтвам прафесара Пятра Лысенка выявілі драўляныя пабудовы XI-XIII стагоддзяў. Адна з іх захавалася на 12 вянкоў, што з'яўляецца вялікай рэдкасцю для раскопаў старажытных гарадоў. Археалагічная калекцыя музея налічвае каля 40 тыс. прадметаў.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.