Вы тут

Хто заплаціць за няякасныя паслугі?


У Беларусі знізяць аплату насельніцтву за няякасна аказаныя жыллёва-камунальныя паслугі, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Кухараў у ходзе пашыранага пасяджэння выніковай калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Адпаведны нарматыўны прававы акт ужо падрыхтаваны. Паводле слоў віцэ-прэм'ера, арганізацыя, якая не забяспечвае якаснага аказання паслуг, будзе часткова кампенсаваць іх аплату. У прыватнасці, такое новаўвядзенне можа з'явіцца для паслугі па водазабеспячэнні.


Як стала вядома, беларускія дэпутаты рыхтуюць да першага чытання праект закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг». Папраўкі канкрэтызуюць віды ЖКП, крытэрыі іх якасці, правы і абавязкі спажыўцоў і пастаўшчыкоў гэтых паслуг, што пашырае магчымасці грамадзян для абароны сваіх правоў. Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведаміла член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Наталля Жыбуль.

Адной з галоўных задач сёлета перад арганізацыямі сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі будзе зніжэнне выдаткаў. «Мы бачым вельмі вялікі рэзерв у жыллёва-камунальнай гаспадарцы для зніжэння выдаткаў. Трэба зрабіць усё для таго, каб знізіць выдаткі, натуральна, гэта будзе адбівацца на тарыфах для насельніцтва», — заўважыў Уладзімір Кухараў.

Удасканальваюцца падыходы і да капітальнага рамонту. Падрыхтаваны праект указа па сумесным з насельніцтвам правядзенні цеплавой мадэрнізацыі. Ён узгоднены з усімі зацікаўленымі і падрыхтаваны для накіравання Прэзідэнту. Сярод задач таксама замена ліфтаў у жылфондзе і перавод кацельняў на мясцовыя віды паліва.

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што ў адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка дзяржавы стаіць задача да 2025 года поўнасцю забяспечыць насельніцтва якаснай пітной вадой. Для гэтага ў краіне трэба будзе пабудаваць каля 1340 станцый абезжалезвання, ужо сёлета іх плануецца запусціць не менш як 260. «У наступныя некалькі гадоў з улікам дамоўленасцяў з міжнароднымі банкамі, якія гатовыя даць крэдыты для вырашэння праблемы, гэтая задача будзе вырашана», — рэзюмаваў Уладзімір Кухараў.

Як паведаміў намеснік прэм'ер-міністра, у Беларусі будуць укараняць новыя падыходы да збору і перапрацоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў. «Збор і перапрацоўка другасных матэрыяльных рэсурсаў — гэта вельмі важная задача для краіны, і мы тут маем вельмі вялікі рэзерв для работы. Таму ў найбліжэйшы час будзе прыняты шэраг нарматыўных і кіраўніцкіх рашэнняў, каб паўсюдна забяспечыць збор другасных матэрыяльных рэсурсаў і паглыбленую перапрацоўку», — адзначыў віцэ-прэм'ер.

Кар. «Звязды»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Ці небяспечныя такія «вылазкі» і колькі яны каштуюць?

Грамадства

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Уладыка расказаў, чаму з асцярогай упершыню ехаў у Мінск у якасці мітрапаліта.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Добрая жонка і дома рай, а благая — хоць цягу дай

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.