Вы тут

У НАН Беларусі адсвяткуюць юбілей табліцы Мендзялеева


У Нацыянальнай акадэміі навук распрацаваны план мерапрыемстваў, прысвечаных 150-годдзю з дня адкрыцця Дзмітрыем Мендзялеевым Перыядычнай табліцы хімічных элементаў.


У 1869 годзе вялікі рускі навуковец Дзмітрый Мендзялееў апублікаваў сваю першую схему Перыядычнай табліцы ў часопісе Рускага хімічнага грамадства.

Як паведаміў акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі Сяргей УСАНАЎ, на працягу года пройдзе цэлы шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейнай даце. Сярод іх правядзенне сумеснай з БДУ навуковай канферэнцыі, прысвечанай навуковай спадчыне Дзмітрыя Мендзялеева, маладзёжны круглы стол “Хімія, інавацыі, перспектывы”, конкурс на лепшую работу сярод маладых вучоных Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. Плануецца, што ў рамках VII Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі “Альтэрнатыўныя крыніцы сыравіны і паліва”, якая пройдзе ў НАН Беларусі ў маі гэтага года, з дакладам, прысвечаным юбілею перыядычнага закона элементаў, выступіць прызнаны лідар у сінтэзе новых элементаў, акадэмік Расійскай акадэміі навук Юрый Аганесян. Як вядома, менавіта ў яго гонар названы новы хімічны элемент №118 “аганесон”.

 У навуковых арганізацыях НАН Беларусі запланавана правядзенне пашыраных вучоных саветаў з удзелам прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў краіны.

Навукоўцы-хімікі возьмуць удзел у XXI Мендзялееўскім з'ездзе па агульнай і прыкладной хіміі, які адбудзецца з 9 па 13 верасня 2019 года ў Санкт-Пецярбургу і стане адным з асноўных мерапрыемстваў Міжнароднага года Перыядычнай табліцы хімічных элементаў, абвешчанага ААН у снежні 2017 года.

На думку навукоўцаў, правядзенне гэтага года дасць магчымасць актыўна садзейнічаць папулярызацыі фундаментальных навук, у тым ліку дзякуючы Міжнароднай праграме ЮНЕСКА па фундаментальных навуках.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.