Вы тут

Хлопец скраў у арэндадаўцы $5 тысяч, якія пайшлі на спартыўныя стаўкі


Мінская міліцыя раскрыла кватэрны крадзеж, які здзейсніў 26-гадовы жыхар Віцебскай вобласці. Цягам часу ён прысвоіў пяць тысяч долараў, якія пайшлі на стаўкі ў букмекерскай канторы.


Да праваахоўнікаў звярнуўся сын 44-гадовай пацярпелай, які расказаў, што ў маці прапала пяць тысяч долараў. Было ўстаноўлена, што гэтая сума была скрадзена ў перыяд з чэрвеня мінулага года па студзень бягучага. Міліцыянеры ўстанавілі асобу, датычную да злачынства – 26-гадовага жыхара Віцебскай вобласці, які быў знаёмы з пацярпелай з 2013 года і раней здымаў у яе пакой. Малады чалавек з’ехаў з яго, але жылплошчу пачаў здымаць  сябра зламысніка, так што будучы злачынца па-ранейшаму бываў у кватэры пацярпелай.

У чэрвені мінулага года ён убачыў, дзе жанчына хавае грошы і, падабраўшы момант, калі ў кватэры нікога не было, скраў 300 долараў. Гэтыя грошы зламыснік патраціў у букмекерскай канторы, робячы стаўкі на спартыўныя падзеі, паведамілі ў Ленінскім РУУС сталіцы. І быццам бы збіраўся вярнуць скрадзенае, калі адыграецца, аднак выйграшу ад ставак не было, таму хлопец працягваў перыядычна “пазычаць” грошы ў жанчыны.

Сяргей РАСОЛЬКА    

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.