Вы тут

У Мінску праходзіць паэтычны фестываль «Вершы на асфальце»


Штогадовы паэтычны фестываль «Вершы на асфальце», які прысвечаны знакамітаму беларускаму пісьменніку Міхасю Стральцову, стартаваў у Мінску. Імпрэзы пройдуць 16 і 17 лютага. У фестывалі бяруць удзел пісьменнікі з Беларусі і замежных краін, у тым ліку Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Германіі, Швецыі і Эстоніі. У праграме фестывалю апроч уласна паэтычных чытанняў традыцыйна прысутнічае паэтычны слэм, праводзяцца прэзентацыі новых выданняў і ўзнагароджанне пераможцаў літаратурных конкурсаў. Сёлета Літаратурную прэмію Міхася Стральцова атрымала беларуская паэтка іспанскага паходжання Анхела Эспіноса Руіс. Сярод лаўрэатаў прэміі «Залаты апостраф» — беларускі паэт і перакладчык Васіль Зуёнак.


Таццяна ТКАЧОВА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.