Вы тут

Кожны трэці беларус уступае ў шлюб ва ўзросце 25-29 гадоў


Кожны трэці беларус ўступае ў шлюб ва ўзросце 25-29 гадоў. Такая інфармацыя прыведзена ў статыстычным аглядзе да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі на сайце Белстата.


У 2018 годзе ў шлюб ўступілі 60,7 тыс. мужчын. Стварэнню сям'і беларусы аддаюць перавагу ва ўзросце 20-29 гадоў. Пры гэтым упершыню стварылі сям'і 42,5 тыс. мужчын. Кожнаму трэцяму, які заключыў шлюб, было 25-29 гадоў, кожнаму чацвёртаму - 20-24 гады. Сярэдні ўзрост уступлення мужчын у першы шлюб у 2018 годзе склаў 28 гадоў, у паўторны - 41 год.

У агульнай колькасці насельніцтва Беларусі на працягу доўгага часу удзельная вага мужчын застаецца нязменнай - 46,6%. Па папярэдніх дадзеных, на пачатак 2019 года ў краіне пражывалі звыш 4,4 млн прадстаўнікоў моцнага полу.

Як і раней, тры чвэрці мужчынскага насельніцтва рэспублікі - гараджане, кожны чацвёрты з іх мінчанін. Усяго ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу жывуць 78% мужчын (3,4 млн чалавек), у сельскай мясцовасці - 22% (больш за 990 тыс.).

Узровень занятасці мужчын у працаздольным узросце высокі - 82%. Сярэдні ўзрост занятых у эканоміцы мужчын складае 40,7 гадоў. Кожнаму чацвёртаму працаўладкаваных мужчыну 16-30 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.