Вы тут

Акцыю па папулярызацыі беларускай мовы #Umova запусціў музыкант Юзары


У сваім звароце спявак кажа: "Некалькі гадоў таму я вырашыў размаўляць на роднай мове, і з кожным днём мовы ў маім жыцці ўсё больш і больш. Мой першы альбом "Padziaka Serca", што выйдзе ў красавіку, таксама будзе цалкам беларускамоўным.


У Дзень роднай мовы я прапаную Вам падтрымаць акцыю #Umova, дзе трэба выканаць некалькі заданняў і перадаць эстафету далей, каб падтрымаць нашу спадчыну. Зрабі свой крок да мовы."

Сэнс акцыі, якая ператвараецца ў гульню, вельмі просты і дазваляе ахапіць вялікую колькасць беларусаў.

Uzari прапаноўвае ў Дзень роднай мовы шукаць і фатаграфавацца з цікавымі ці арыгінальнымі носьбітамі беларускай мовы. Гэта могуць быць як людзі, так і розныя рэчы, надпісы і вырабы, якія сустракаюцца вакол нас.

Фотаздымкі трэба публікаваць ва ўласных сацыяльных сетках, а разам з імі гісторыі пра гэтыя носьбіты, уласныя падзякі ці прызнанні ў любові да роднай мовы разам з хэштэгам #Umova. А каб акцыя працягвалася як мага даўжэй і ахоплівала новых ўдзельнікаў, варта ў адказ прапаноўваць уласныя новыя ўмовы вашым сябрам і за іх выкананне абавязкова матываваць нейкімі невялікімі падарункамі.

Напрыклад,Uzari паабяцаў усім, хто выканае яго ўмову, першым даслаць спасылку на свой альбом “Padziaka serca”, а 20 аўтарам самых цікавых гісторый і фотаздымкаў падарыць фірмовыя цішоткі і запрасіць на эксклюзіўную прэзентацыю альбома ў красавіку ў Мінску.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.