Вы тут

Урад Беларусі зацвердзіў прагноз росту экспарту тавараў у 2019 годзе


Выкананне паказчыкаў па экспарце тавараў на 2019 год вызначана ў якасці ключавога паказчыка эфектыўнасці работы кіраўнікоў загранустаноў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 лютага 2019 года нумар 110, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада. 


Кіраўнікам загранустаноў Беларусі, службовым асобам, замацаваным за краінамі, даручана забяспечыць штомесячнае павелічэнне аб'ёмаў экспарту тавараў (без уліку аб'ёмаў нафты, нафтапрадуктаў, газаў нафтавых і вуглевадародаў газападобных іншых, калійных і азотных угнаенняў) у працэнтах да аналагічнага перыяду 2018 года не ніжэй за ўстаноўленыя паказчыкі. 

Згодна з дакументам, найбольшых паказчыкаў - тэмп росту не ніжэйшы за 160 працэнтаў - запланавана дабіцца па экспарце ў Венесуэлу. Экспарт у Нігерыю плануецца нарасціць на 45 працэнтаў, ва Украіну і Аргенціну - на 30 працэнтаў.

Тэмп росту экспарту ва Узбекістан павінен скласці не менш як 108 працэнтаў, Расію - 107 працэнтаў, Арменію, Грузію, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан - 105 працэнтаў.

З ліку краін Еўропы экспартныя пастаўкі плануецца больш за ўсё нарасціць у Іспанію (на 12 працэнтаў). Экспарт у В'етнам павінен вырасці на 15 працэнтаў, у Кітай і ПАР - на 10 працэнтаў. 
Кантроль за выкананнем гэтай пастановы ўскладзены на Міністэрства замежных спраў. Інфармацыя аб ходзе выканання ключавога паказчыка эфектыўнасці работы па экспарце тавараў будзе штоквартальна накіроўвацца ва ўрад Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.