Вы тут

Вялікая размова з Прэзідэнтам прайшла ў сталіцы


Упершыню кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці ў такім фармаце ў 2017 годзе. Мерапрыемства мела значны рэзананс.


Вялікая размова з Прэзідэнтам праходзіць ў Адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14. Плануецца, што колькасць удзельнікаў мерапрыемства складзе больш за 200. У іх ліку не толькі журналісты беларускіх і замежных СМІ, але і палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і канфесій.

У 2017-м мерапрыемства цягнулася 7 гадзін 20 хвілін, Прэзідэнт разам з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ абмеркаваў некалькі дзясяткаў тэм, у тым ліку знешнюю палітыку, сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, праблематыку смяротнага пакарання, турызм, будаўніцтва БелАЭС і іншае. Карэспандэнты “Звязды” асвятляюць "Вялікую размову з Прэзідэнтам" на сайце.



17.55. Размова скончана. Без уліку перапынку яна працягвалася больш за 7 гадзін.


17.45. Будаўніцтва музейнага квартала ў Мінску паскорыцца

"Калі там невялікія грошы і можна паскорыцца, то потым дапамагу, усё роўна ж будзем будаваць. Пажадана хутчэй", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, даручыўшы старшыні Мінгарвыканкама Анатолю Сіваку асабіста ацаніць аб'ём работ на будаўніцтве.

"А то мы расцягнем гэтую будоўлю, і яна нам у два разы даражэй абыдзецца. Адшукаем без бюджэту грошы, трэба паглядзець, ці шмат там працы і ў якія тэрміны можам пры нармальным фінансаванні гэта ўсё завяршыць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Як распавёў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, першую чаргу музейнага квартала плануецца адкрыць у 2020 годзе. На гэтым мерапрыемстве будуць чакаць і Прэзідэнта.

Уладзімір Пракапцоў таксама агучыў просьбу аб сустрэчы з кіраўніком дзяржавы ад Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў, якая аб'ядноўвае мастакоў, музыкаў, архітэктараў і іншых творчых людзей. Прадстаўнікі саюзаў маглі б агучыць просьбы і праблемы, прычым многія з іх не патрабуюць фінансавых уліванняў, адзначыў ён. Аляксандр Лукашэнка адказаў, што гэта правільная і вельмі добрая прапанова, і даручыў Адміністрацыі Прэзідэнта прадумаць фармат сустрэчы


17.35. Лукашэнка паабяцаў беспрэцэдэнтныя меры па падтрымцы сям'і

"У бліжэйшы час мы прымем рашэнні. Яны павінны быць беспрэцэдэнтнымі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Галоўнае - гэта жыллё. Калі трэцяе дзіця нарадзілася і ты ўмоўна атрымліваеш бясплатна кватэру ад дзяржавы, думаю, будуць нараджаць".

Галоўнае пажаданне Прэзідэнта за некалькі дзён да жаночага свята 8 Сакавіка - каб беларускі нараджалі пабольш дзяцей. "Гэта і для краіны вельмі важна, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Двое вашых, а трэці - мой. Гэта жалезабетонна".

Аляксандр Лукашэнка лічыць шматдзетную сям'ю адзіным выратаваннем для народа, асабліва ў святле тэндэнцыі скарачэння нараджальнасці, якая захапіла ўсю Еўропу. Нават у шматнацыянальнай Расіі, дзе моцныя традыцыі шматдзетных сем'яў у розных народнасцяў, усё роўна гэтая тэндэнцыя прасочваецца.

Пры гэтым Прэзідэнт са шкадаваннем адзначыў, што знайсці сапраўдных мужчын у Беларусі нашым жанчынам не так проста. "З мужыкамі, вядома, бяда", - прызнаў Аляксандр Лукашэнка, спаслаўшыся на вялікую колькасць тых, хто мае адтэрміноўку ад войска.


17.30. Пра нацыянальны адбор на "Еўрабачанне"

Адказваючы на пытанне пра адбор на нацыянальны фінал конкурсу "Еўрабачанне", Прэзідэнт пагадзіўся, што перамога ў гэтым конкурсе працуе на імідж краіны, і ён сочыць за працэсам унутранага адбору.  “Калі на гэта трацяцца грошы, то нехта павінен несці адказнасць. Каго пасылаем? Хто павінен адказваць за гэта? Арганізатар і журы”, – заўважыў ён.

"Павінны паехаць годныя людзі, якія перамогуць у адборы, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Ні ў якім разе ніякіх прэферэнцый быць не павінна. Перамаглі – паехалі”.

Ён падкрэсліў, што тут недапушчальна прасоўванне “сваіх”. Пры гэтым дадаў: "Еўрабачанне" - гэта не чыста музычны конкурс, гэта даўно палітызаваны конкурс. І рэдка бывае, што там пераможа той, хто павінен. Асабліва пры галасаванні на постсавецкай прасторы".

Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што сам любіць лірычную музыку. Пры гэтым у яго сям’і ёсць аматар і выканаўца класікі – сын Мікалай.


17.15. Пра Крым

Карэспандэнт “Комсомольской правды” запытаў, ці настаў час Беларусі выказаць сваю пазіцыю па Крыму. Аляксандр Лукашэнка адказаў, што не можа быць марыянеткай і, падпісаўшы адзін дакумент (размова ідзе пра Будапешцкі мемарандум), цяпер казаць па-іншаму. Аднак, звярнуў увагу, што, магчыма, неабходна было і падтрымаць Расію. «Колькі ўкраінцаў загінулі, абараняючы Крым? Ніводнага. Колькі прагучала стрэлаў падчас так званага захопу Крыма? Ніводнага. Вось вам і адказ».

Ён нагадаў, што Беларусь з’яўляецца добрай пляцоўкай для вырашэння недамоўленнасцяў паміж суседзямі, і такая наша пазіцыя можа быць выгаднай для абодвух бакоў.


17.00. Аб Канстытуцыі

Прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля ЭЙСМАНТ

У краіне неабходна прымаць новую Канстытуцыю, лічыць кіраўнік дзяржавы.

- Я схільны сёння да таго, што новую Канстытуцыю нам сёння прыйдзецца прымаць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт лічыць, што неабходна ўзмацніць іншыя галіны улады: выканаўчую і заканадаўчую. Магчымы нейкія змяненні ў выбарчай сістэме, але толькі пасля вельмі сур’езнага аналізу спецыялістаў і вывучэння досведу іншых краін.

- Я самы зацікаўлены ў тым, каб канстытуцыя адпавядала тым рэаліям, якія складуцца ў нашай дзяржаве, --гаворыць Аляксандр Лукашэнка. – Для любога прэзідэнта, які вырашыў скончыць сваю палітычную кар’еру -- гэта самае важнае пытанне. На транзіт улады я гляджу  шырэй. Мне важна, якая будзе потым пасля мяне Беларусь, важна каб яна дасталася нашым дзецям.  Гэта вельмі цяжкае і складанае пытанне.

Аднак ў бліжэйшыя два гады, падчас парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, ніякіх змяненняў не будзе.

- Вельмі важна зберагчы  стабільнасць ў грамадстве і паклапаціцца аб дабрабыце людзей, -- дадаў Прэзідэнт. -- Гэтыя пытанні будуць ў прыярытэце і пасля выбараў.


16.55. З удзелам ЗША перамовы па Украіне пойдуць наперад сямімільнымі крокамі

"Я ўпэўнены: калі б яны (ЗША - Заўвага БЕЛТА) падтрымалі гэты працэс, ён бы сямімільнымі крокамі пайшоў наперад", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што Беларусь гатова пры неабходнасці больш актыўна ўдзельнічаць у перамовах. "Я не трываю пасярэдніцтва і навязвання. Вы скажыце, што трэба, а мы будзем рабіць, каб мяне не абвінавацілі ў тым, што я міратворцам рвуся туды. Вы ведаеце маю пазіцыю, мы зробім максімум", - заявіў Прэзідэнт.


16.45. Пра фармат "Хельсінкі-2"

Пытанне ад выдавецкага дома “Беларусь Сегодня” датычыцца ідэі інтэграцыі інтэграцый. На думку Дзмітрыя Крата, гэтая ініцыятыва зараз прабуксоўвае.

Прэзідэнт заўважыў, што ідэя стварэнне адзінай эканамічнай прасторы ад Лісабона да Уладзівастока дэманструе ўсёй сусветнай супольнасці, што мы падтрымліваем ўзаемадзеянне. Нягледзячы на розныя погляды ЕС і ЕАЭС на некаторыя тэмы, гэтым саюзам трэба ўзаемадзейнічаць.

Уладзімір Макей, міністр замежных спраў, пракаментаваў, што неабходна, каб і на захадзе і на ўсходзе, зразумелі: без эканамічнага ўзаемадзеяння немагчыма ўстойлівае развіццё рэгіёна. Але для гэтага патрэбны час. У сілу канфрактацыі, якая склалася паміж Расіяй і Захадам, зараз прасоўванне гэтай ідэі немагчыма. Беларускі бок прапанаўвае рухацца паступова, пачынаючы з пытанняў сертыфікацыі, стандартызацыі...

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што настаў момант, калі трэба сабрацца ў новым фармаце “Хельсінкі–2” ці абмеркаваць гэтую тэму кііраўнікам дзяржаў - удзельніц АБСЕ. Нагода ёсць. Але, як кажа Прэзідэнт, не ўсе ў гэтым зацікаўлены. Ён пагадзіўся, што ісці трэба пакрокава. Буйныя пытанні адразу не вырашаюцца. Дзяржавы са сваімі амбіцыямі. Пры гэтам яшчэ ёсць і пытанне, як ідэя інтэграцыі інтэграцый будзе спалучацца з Эканамічным поясам Шаўковага шляху.


16. 30. Лукашэнка: Уладу перадаваць па спадчыне не буду

Карэспандэнт “Радыё Свабода” Валянцін Жданко спытаў Прэзідэнта, які са шляхоў транзіту ўлады яму найбольш імпануе, які, на яго думку, найбольш карысны для краіны.

“Абяцаю вам, што на той свет мяне з прэзідэнцкага крэсла не панясуць, — адказаў Аляксандр Лукашэнка. — Другое: я вам абяцаю, што дзеля сваіх дзяцей не буду трымаць уладу і перадаваць яе па спадчыне. Няма такога жадання ў дзяцей, гэта першае. Ні ў воднага з іх, нават у самага малодшага, хоць да прэзідэнцтва яму 20 гадоў. Не перажывайце за гэта. Няма ў мяне такой мэты — па спадчыне перадаць уладу".

Наша краіна не качае нафту, у нас пасада прэзідэнта — гэта вельмі цяжкая пасада, заўважыў Аляксандр Лукашэнка. “Не кажу, што я пакутую, гэта маё, асабістае. Бывае пакутую, бывае радуюся, але я цаню тое, што мяне некалі абралі першым Прэзідэнтам Беларусі”, — прызнаўся кіраўнік дзяржавы.

З нагоды меркавання пра тое, што інтарэсам захавання ўлады адказвае ідэя аб’яднання Беларусі і Расіі, ён сказаў: “Публічна вам заяўляю: на тое, каб загубіць краіну дзеля асабістых амбіцый, ніколі не пайду. Гэта значыць перакрэсліць усё тое, што рабіў  на працягу двух дзясяткаў гадоў. Таму трэба супакоіцца ў гэтым плане. Я не збіраюся сваё палітычнае жыццё працягваць за кошт нейкіх палітычных выкрутасаў або канфігурацый. Або ажыццяўляць транзіт ад сябе да сябе. Ні ў якім разе”.

Усё будзе згодна з нашым законам, запэўніў Прэзідэнт. “Адзінае, як мне зараз падаецца: я не змагу  не вылучыць сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта. Я зараз так думаю. Можа ж змяніцца здароўе, іншае, і прыйдзецца па-іншаму паступіць.  Але зараз, каб вы потым мяне не абвінавацілі ў баязлівасці і не сказалі, што я ў цяжкую хвіліну збег, вылучу сваю кандыдатуру. Вы выбірайце любога. Можаце за мяне не галасаваць, гэта будзе нармальна, але калі нешта абваліцца потым, я буду спакойны.  І калі  вы мяне ў нечым папракнеце, скажу: “Вы маглі за мяне прагаласаваць, але не прагаласавалі”. Я хачу сам сябе ў гэтым плане абараніць”.


16.15. Пра хакей

"Я быў ініцыятарам гэтай суперсерыі паміж ХК "Дынама-Мінск" і зборнай экстралігі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Нягледзячы на ​​вялізную ўвагу да гэтага віду спорту ў нас у краіне, мы атрымліваем адваротны вынік. Нацыянальная зборная вылецела з эліты сусветнага хакея, "маладзёжка" таксама. Я пачаў прад'яўляць жорсткія прэтэнзіі да адказных асобаў, пачынаючы з Федэрацыі хакея, трэнераў вядучых клубаў і да ўрада. Тыдзень таму прапанаваў Міхаілу Захараву узмацніць яго "Юнацтва" і згуляць супраць мінскага "Дынама", якое рана скончыла сезон. Хто выйграе серыю - той будзе ў КХЛ. Прымаючы такое рашэнне, хацеў паглядзець, чаго вартая наш унутраны чэмпіянат ".

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што пры фарміраванні складу і трэнерскага, і хакеістаў на наступны сезон неабходна рабіць стаўку на айчынных спецыялістаў і гульцоў, а таксама правесці якасную міжсезонную падрыхтоўку. "Бардака ў хакеі ў нас хапае: па знаёмстве ўзяць, сябра, таму Дзмітрый Баскаў і павінен навесці там парадак", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнту спадабаліся дзве мінулыя гульні, ён адзначыў падтрымку заўзятараў на дзвюх арэнах і плануе наведаць трэці матч гэтых каманд у "Мінск-Арэне".


15.50. Пра кампенсацыю савецкіх укладаў

Галоўны рэдактар газеты «Народная воля» Іосіф Сярэдзіч спытаў, ці знойдзе дзяржава магчымасці вярнуць людзям грошы, якія «згарэлі» на банкаўскіх ўкладах пасля развалу СССР.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што даручыць ураду пралічыць, пра якую суму ідзе размова. «Каб сказаць, у якія тэрміны мы вернем гэтыя грошы, трэба паглядзець, якая гэта сума, з улікам дэнамінацыі, каб суаднесці з бюджэтам. Абяцаю вам, што адкажу на гэта пытанне. Калі гэта пацягне на ўзровень Паслання, то скажу пра гэта ў Пасланні Прэзідэнта народу і парламенту», -адказаў кіраўнік дзяржавы. 


15.43. Пра моўнае пытанне 

Грамадскі дзеяч Алег Трусаў звярнуў асаблівую ўвагу на мову. Зараз абсалютная большасць законаў выходзіць па-руску. Па яго словах, суддзі нават наймаюць перакладчыкаў, каб разабрацца ў беларускамоўных справах. На думку Алега Трусава, кожны суддзя павінен ведаць дзве мовы. Таксама ён папрасіў Палату прадстаўнікоў і Савет міністраў дубліраваць законы на дзвюх мовах.

Аляксандр Лукашэнка адказаў, што беларуская мова, як і руская, для яго родная. На яго думку, не трэба іх ставіць у процівагу, але і насаджваць такія паняцці, як “рускі свет” не трэба. У нас беларусы размаўляюць на рускай, таму гэта частка і нашай культуры. Прэзідэнт пагадзіўся, што мова – гэта тое, што нас адрознівае ад рускіх і ад іншых нацыянальнасцяў. Гэта асаблівасць народа. Трэба падтрымліваць і гэтыя тэндэнцыі.

Наконт выдання законаў на двух мовах Аляксандр Лукашэнка адказаў, што гэта магчыма, але пацягне дадатковыя выдаткі. 


15.20. Пра супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана

Прэзідэнт адзначыў, што кантакты паміж краінамі будуюцца ва многам на асабістых сяброўскіх адносінах. Што датычыцца эканомікі, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што нафту, на жаль, закупаць мы не можам. Але рэальны сектар эканомікі дапамагаем развіваць. Паколькі ў часы Савецкага Саюза эканоміка рэспублікі трымалася на сыравіне, то пасля распаду гэта стала праблемай. Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, што былы кіраўнік дзяржавы Азербайджана ўзяў кірунак на стварэнне рэальнальнага сектара эканомікі і звярнуўся да Беларусі. У нас існуюць тэхналогіі, якія мы гатовыя перадаць сваім сябрам, ствараем разам сумесныя прадпрыемствы. Што датычыцца ўзаемаадносінаў паміж людзьмі, на думку Прэзідэнта, яны складваюцца як паміж братамі. Гэта ўзор адносін мусульманскай і хрысціянскай дзяржаў.


15.10. Пра пенсіі

Старшыня Таварыства беларускай мовы, член Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім запытала наконт пенсій. У працаўнікоў рэальнага сектара эканомікі пенсіі часцей за ўсё ніжэйшыя за 400 рублёў, пры гэтым яны не могуць атрымаць якасныя медыцынскія паслугі. Дэпутат пагадзілася, што мы не можам адначасова падняць усім пенсіі, але маглі б разгледзець варыянт ільготнага праезду і аплаты медыцынскіх паслуг. На яе думку, наша моладзь у тым ліку хоча з’язджаць з краіны, бо бачыць, як жывуць зараз іх бабулі і дзядулі. 

Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся, што ў нас невялікія пенсіі. З гэтым трэба разбірацца, як і з дэмаграфічнай сітуацыяй. "Разбярэмся са шматдзетнымі сем'ямі, а то праз 30 гадоў нікога не застанецца, таму што жанчыны нараджаць не хочуць, мужыкоў нармальных няма. А там і пенсіямі зоймемся", - сказаў Прэзідэнт.


15.06. Пра падтрымку дзяржавай беларускіх прадпрыемстваў 

Александр Машэнскі, генеральны дырэктар кампаніі “Санта-Брэмар” працягнуў размову пра становішча бізнесу ў Беларусі. Ён запрасіў Прэзідэнта ўзяць удзел у абмеркаванні з прадпрымальнікамі найбольш актуальных  пытанняў. Бізнесмен выказаўся і пра сельскую гаспадарку: “Першы калгас, у які мы пайшлі з інвестыцыямі — гэта парадку 40 мільёнаў  долараў — толькі зараз, пасля 10 гадоў, пачаў даваць аддачу. Цяпер мы гатовыя да наступнага кроку”.

Аляксандр Машэнскі лічыць, што ва ўсякім разе ў Брэсцкай вобласці сельская гаспадарка, дзякуючы палітыцы дзяржавы, падымаецца на ногі і становіцца больш прывабнай для інвестыцый.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што і бізнесу трэба вучыцца: з сотняў тых, хто пачынае сваю справу, адзінкі становяцца паспяховымі бізнесменамі.

Ён падкрэсліў, што пайсці на неадкладную прыватызацыю нельга з-за таго, што гэта парушыць грамадскі баланс. Так было ў Расіі. “Усё трэба рабіць своечасова. Акуратна. Кропкава. Увесь час размаўляць з людзьмі, паказваць, што іншага шляху няма”, — сказаў беларускі лідар.

Ён працягнуў тэму падтрымкі дзяржавай беларускіх прадпрыемстваў, якую закрануў Яраслаў Раманчук. “Калі аказваецца падтрымка, вывучаюцца ўсе нюансы і дэталі, — запэўніў кіраўнік дзяржавы. – Кожны праект узважваецца, зацвярджаецца Прэзідэнтам. Так, нагрузка, так, можа не прэзідэнцкая справа, але куды падзецца. Мне галоўнае, каб быў вынік, каб эканоміка ўстала на ногі”.

Ён прывёў у прыклад падтрымку баранавіцкага прадпрыемства, дрэваапрацоўчай прамысловасці, “Гомельшкла”, праграму па адраджэнні сяла.

“Так, укладалі ў сельскую гаспадарку, і не мала. Можа быць,  яшчэ і не ўсе эфектыўна працуюць, але  галоўную праблему вырашылі – сёння не ходзім з працягнутай рукой і ні ў каго хлеба не просім для нашага народу, – апеляваў Аляксандр Лукашэнка. – Любы праект трэба ўзважваць”.

Ён запэўніў, што ніколі не дапусціць, каб сілавыя ведамствы ўмешваліся ў работу бізнесу. “Нідзе ніколі не заяўляй папулісцкі, што ў нас сілавікі верхаводзяць тут ва ўсіх справах, асабліва ў эканоміцы, — звярнуўся Прэзідэнт зноў да Яраслава Раманчука. — Яны абараняюць дзяржаву. І дай Божа любому такіх сілавікоў. Гэта людзі Прэзідэнта, адказныя перад ім. У мяне няма тут сяброў. Увогуле ва ўладзе ў мяне сяброў няма”.


15.01. У нашай краіне ўжо дастаткова магчымасцяў для бізнесу

Яраслаў Раманчук запытаў, ці лічыць кіраўнік дзяржавы, што за апошнія тры гады беларусы сталі гатовыя да рэформ, якія неабходныя нам для эканамічнага росту? Таксама эканаміст прапанаваў зрабіць лакаматывам рэгіёнаў вялікі і сярэдні бізнэс, але сказаў, што трэба перастаць іх “кашмарыць” з боку сілавых структур. Ці надышоў час змяніць парадак прыняцця эканамічных рашэнняў, каб разняволіць бізнес?

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што эканамічна нельга быць абсалютна незалежным, бо заўсёды трэба весці гандаль і нешта набываць у іншых краін. Гэта характэрна для любой дзяржавы, нават Расіі.

“Што датычыцца свабоды, я ўжо не ведаю, якая тут свабода патрэбна для таго, каб сёння працаваць і зарабляць. Я гляджу на “Контэ”, “Санта Брэмар”. Мне падаецца, хай яны не алігархі, не супербагатыя, але яны як бізнесмены вядуць сваю справу ў Беларусі, маюць свой дастатак”, — адказаў Прэзідэнт. На яго думку, у нашай краіне ўжо дастаткова магчымасцяў для бізнесу. “Што датычыцца сілавікоў, тут вы перабольшваеце, што яны прымаюць рашэнні па эканамічным пытанням”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.


14.56. Еўразійскі эканамічны саюз пачынае ўсё больш палітызавацца

“Калі шчыра, я вялікіх надзей не ўскладаю ў плане Еўразійскага эканамічнага саюза, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. —  Занадта шмат насцярожанасці і рознагалоссяў.  Больш за тое —  эканамічны саюз пачынае ўсё больш палітызавацца”.

Прэзідэнт звярнуў увагу на велізарную колькасць выключэнняў у гандлёвых адносінах і на невыкананне уласна прынятых рашэнняў у рамках ЕАЭС. Паводле яго слоў, калі ўносяцца разумныя прапановы па вырашэнні той ці іншай праблемы, то рашэнне “выпустошваецца да такой ступені, што яно не мае ўжо ніякага значэння”. “Нават свабоднае перамяшчэнне, адсутнасць межаў у эканоміцы для тавараў, капіталаў, людзей і іншае, кожная краіна спрабуе абысці і заблакаваць гэты рух. Таму ў нас узнікаюць праблемы”, — упэўнены Лукашэнка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, ёсць спрэчкі ў Казахстана з Кыргызстанам, якія да гэтага часу не знятыя па шэрагу кірункаў. У Беларусі з Расіяй таксама шмат праблем. Канфіскаваныя шматлікія групы тавараў з гандлёвых рэжымаў, асабліва, што тычыцца нафты і газу, рашэнні будуць распрацоўвацца да 2025 года.

Калі казаць пра старшынства Беларусі ў ЕАЭС, Прэзідэнт адзначыў, што асабліва не разлічвае на нейкі прарыў. Гэта звязана з тым, што любыя рашэнні прымаюцца ў кансэнсусе, ад пазіцыі адной дзяржавы наўрад ці нешта залежыць. Тэндэнцыя, якая склалася, не дае вялікіх надзей.

“Спадзявацца трэба толькі на сябе, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Будзе добра з нашымі саюзнікамі — будзе лепей і ў нас. Але ў нашай краіны невялікі рэсурс для гэтага, як напрыклад у Амерыцы, Кітаі ці Расіі. Усё роўна надзея на сябе, а ўсё, што атрымаецца з саюзнікамі – дадатак”.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на сустрэчы ў Сочы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным падатковы манеўр закранаўся "толькі ў кантэксце, калі абмяркоўвалі пытанні, што мы ні ў якім разе не павінны сёння рабіць, таму што гэта парушыць баланс нашых адносін. “Калі мы пералічвалі гэтыя пытанні, у нас было поўнае разуменне, —  сказаў Аляксандр Лукашэнка. —  Я сказаў, што калі ў Расіі ёсць нейкія праблемы, складанасці з грашовымі сродкамі —  добра, тады мы не ставім пытанне аб падатковым манеўры, калі гэта цяжка для Расіі”.

Прэзідэнт нагадаў, што падатковы манеўр ў нафтавай галіны ў Расіі абыдзецца для Беларусі ў гэтым годзе прыкладна ў  400 млн долараў.

“Пры ВУП больш  50 млрд долараў мы як-небудзь гэта перажывем, — лічыць Аляксандр Лукашэнка. — Калі мы дамаўляліся аб Еўразійскім эканамічным саюзе, тым больш пра прасунутай інтэграцыі ў рамках Саюза Беларусі і Расіі, мы не прасілі танныя газ і нафту, і гаворкі тады не ішло пра гэта.  Але мы дамовіліся, што нашы людзі і нашы прадпрыемствы будуць працаваць у роўных умовах —  гэта краевугольны камень нашых пагадненняў і дамоўленасцей, на іншае мы б нават не пайшлі”.


14.50. Лукашэнка лічыць няправільным зацягванне Расіяй з перамовамі па цане на газ для Беларусі з 2020 года

"На гэты год мы па прыродным газе дамовіліся, наступны год - гэта яшчэ адна баталія аналагічна падатковаму манеўру. Пакуль ніякіх рухаў з боку Расіі, колькі мы ні прапануем ў рамках нашых дамоўленасцей, не ідуць нават на перамовы. Гэта няправільна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусі не патрэбен танны газ. "Нашы БелАЗ, МАЗ, МТЗ, нашы людзі павінны быць у роўных умовах з расіянамі. Гэта аксіёма, ад гэтага нікуды не дзенешся, на гэтым будуюцца ўсе саюзы", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

"Нам не трэба нічога таннага, мы не хочам жыць за кошт расіян, мы хочам працаваць з вамі ў адной эканамічнай і гандлёвай прасторы на роўных умовах. Па $60 рэсурсы - добра, па $200 - добра, давайце па $200. Але канкурэнцыя павінна быць сумленнай і справядлівай, калі мы гатовыя будаваць нашы саюзныя адносіны, вось у чым уся праблема", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Што тычыцца вылучэння расійскага крэдыту, то гаворка ішла аб магчымасці рэфінансавання доўгу на $600 млн. "Але калі ўжо вельмі цяжка і немагчыма (для расійскага боку. - Заўвага БЕЛТА) - на каленях поўзаць не будзем, як-небудзь разбярэмся. Я не думаю , што гэта будзе для нас велізарная праблема. Тым больш што неяк наладжваюцца адносіны з заходнімі дзяржавамі, яны крэдытуюць нас у прыстойных аб'ёмах ", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама анансаваў нараду па інтэграцыйных пытаннях на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, якая адбудзецца 5 сакавіка.


14.40. Пра перспектывы кітайска-беларускага супрацоўніцтва

Карэспандэнт кітайскага цэнтральнага тэлебачання спытала Прэзідэнта Беларусі пра перспектывы кітайска-беларускага супрацоўніцтва. 

"Не было пытання, з якім бы я звярнуўся да кіраўніцтва Кітая і ён не быў бы вырашаны”, — так адказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён расказаў, як пасля праблем з пастаўкамі беларускай прадукцыі ў Расію, кітайскі лідар з задавальненнем пагадзіўся адкрыць свой рынак для беларусаў. Менавіта гэта дазволіла нам прыблізіцца да формулы “30-30-30”, калі па траціне экспертных патокаў прыходзіцца на Расію, ЕС і далёкія рынкі. 

Другі напрамак – пабудова кітайцамі пад кітайскія ж досыць танныя крэдыты на тэрыторыі Беларусі электрастанцый, прадпрыемстваў, правядзенне мадэрнізацыі. 

“Вы проста надзейны партнёр, які заўсёды, па любым пытанні падстаўляў бы нам плячо,- звярнуўся да прадстаўнікоў КНР Аляксандр Лукашэнка. – З кітайскай спецыфікай. Вы не крычыце , не шуміце, я вам за гэта ўдзячны. Не указваеце. Мы гэтак жа будзем адносіцца да вашай краіны. Тут у вас сябры. Я гэта сказаў у першы год свайго прэзідэнцтва, калі наведаў Кітай”. 

Пры гэтым сяброўскія адносіны з Кітаем у Беларусі ўтварыліся не адразу, яны выбудоўваліся на працягу 20 гадоў. “Кітай ніколі не спяшаецца. Гісторыкі гэта ведаюць. І яны вызначылі, што Беларусі можна давяраць, з Беларуссю можна працаваць”, – сказаў беларускі лідар. 

Прэзідэнт адзначыў, што ён атрымаў запрашэнне Старшыні КНР прыняць удзел у форуме "Адзін пояс і адзін шлях" у красавіку гэтага года і даў на яго станоўчы адказ. "Мы прыедзем на яго, а потым, ужо ў чэрвені, сустрэнемся ў Бішкеку, на сесіі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У нас дастаткова шчыльны графік. Больш за тое, прыадчыню сакрэт: Сі Цзіньпін прапанаваў мне сустрэцца ў Пекіне акрамя гэтага". 

Як растлумачыў кіраўнік дзяржавы, папярэдне магчымасць такой двухбаковай сустрэчы прапрацоўвалася на сакавік, але гэтыя планы змяніліся ў сувязі з тым, што Аляксандр Лукашэнка прыедзе ў Кітай на красавіцкі форум. 

"На гэтым этапе, у сувязі з новымі ўмовамі, сітуацыяй і вакол Беларусі, і ў асаблівасці вакол Кітайскай Народнай Рэспублікі, нам ёсць крайняя неабходнасць сустрэцца і пагаварыць пра тое, як у гэтых умовах мы будзем супрацоўнічаць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.


14.02. Магчымае размяшчэнне ракет сярэдняй і меншай далёкасці ва Украіне - гэта катастрофа

"Калі ва Украіне будуць размешчаны такія ракеты - гэта катастрофа, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба разумець, расіяне не могуць дапусціць, каб гэтыя ракеты былі там размешчаны. Мы з расіянамі абсалютна будзем салідарныя. Таму ні ў якім разе нельга рабіць у гэтым кірунку крокі Украіне". 

Прэзідэнт Беларусі не першы раз выказвае занепакоенасць магчымым размяшчэннем у Еўропе ракет малой і сярэдняй далёкасці. Як кіраўнік дзяржавы ён у першую чаргу трывожыцца ў гэтай сувязі за Беларусь. "І не хацелася б, каб у старой матухне-Еўропе загарэлася нейкая, не дай бог, ядзерная катастрофа".


13.42. Аб'яўлены перапынак на 10 хвілін.


13.31. Пра Эканамічны пояс Шаўковага шляху

Журналіст “Першага канала Грузіі” задаў пытанне пра Эканамічны пояс Шаўковага шляху і адзначыў, што ў яго краіне цікавяцца вопытам Беларусі ў гэтым напрамку.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Старшыня КНР Сі Цзіньпін назваў індустрыяльны парк “Вялікі камень” жамчужынай у праекце Вялікага Шаўковага шляху. Аднак кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта можа нашкодзіць нашай эканоміцы, калі пакінуць без кантролю: “Таму што там беспрэцэдэнтныя ільготы для інвестараў. Калі яны пачнуць вырабляць трактары накшталт МТЗ, вядома ж, дзе ж наш трактар будзе з імі канкурыраваць?” — запытаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт акцэнтаваў, што там не павінны быць прадпрыемствы, якія будуць ствараць нездаровую канкурэнцыю айчынным. А калі яны і будуць існаваць, то прадукцыя будзе ісці не на наш рынак. Аднак пакуль што ствараюцца сумесныя прадпрыемствы. Да таго ж у індустрыяльным парку могуць будаваць свае прадпрыемствы і іншыя краіны, а не толькі Беларусь і Кітай, дадаў Аляксандр Лукашэнка.


13.25. Лукашэнка прагназуе перамогу Парашэнкі на выбарах ва Украіне

"Прэзідэнтам будзе Парашэнка. Ён выйдзе ў другі тур. Можа быць, з Зяленскім, можа, яшчэ з кімсьці, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І той, хто прагаласаваў за Зяленскага, напэўна, за яго ж і прагаласуе зноў. А тыя , хто за іншых, - аддадуць галасы Парашэнку. Я кажу не абсалютна дакладна. Але думаю, пралічваючы усе варыянты, што Пётр Аляксеевіч гэтую пасаду захавае ".

Пры гэтым Прэзідэнт Беларусі прызнаўся, што не апускаўся ў пытанні выбараў ва Украіне вельмі глыбока, але заўсёды адчувае трывогу за тое, што адбываецца ў краіне-суседцы. "Я не хачу, каб Украіну хтосьці выкарыстаў як разменную манету, каб яна была пляцоўкай розыгрышу вялікіх дзяржаў. Украінцы гэтага не заслугоўваюць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён у чарговы раз прызнаўся ў цёплых пачуццях, павазе да ўкраінцаў. "Я служыў там, шмат разоў бываў, у тым ліку ў заходняй Украіне, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - У мяне няма такога меркавання, што "западэнцы", як іх там часта называюць, - гэта нейкія дрэнныя людзі. У мяне няма такога меркавання. Гэта выдатныя людзі, працавікі. Нам трэба ў іх вучыцца працаваць ". Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што любыя трывожныя падзеі ва Украіне прыкметна ўплываюць і на Беларусь.

"У свой час, калі лінуў паток, мы прынялі, па дадзеных міграцыйных службаў, больш за 150 тыс. украінцаў. Указам Прэзідэнта ім прадстаўленыя роўныя правы з беларусамі. Хтосьці вярнуўся, калі стала больш спакойна. Да гэтага часу шмат людзей працаўладкаваны і працуюць тут , некаторыя ўжо жыллё сабе набылі. Мы ім дапамагалі, як маглі. Таму любая сітуацыя ў Украіне нас вельмі турбуе. І мяне асабіста ", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.


13.00. Размову пра нацыянальную ідэнтычнасць працягнуў беларускі эксперт Аляксей Дзермант. Ён заўважыў, што, нягледзячы на тое, што ў Беларусі пакуль не напісаны добры падручнік па ідэалогіі, яе каштоўнасці і патрыятызм грунтуюцца на практыцы беларускай дзяржавы. Маўляў, гэтая практыка і ёсць наша ідэалогія. Пры гэтым нам, магчыма, не хапае актыўнасці ў гэтай сферы.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што праблема не столькі ў адсутнасці добрага падручніка па ідэалогіі або манаграфіі на гэту тэму. "Мы дагэтуль не змаглі выразна сфармуляваць нацыянальную ідэю. такую ідэю, якая б захапіла ўвесь народ. Усё, што мне прапаноўвалі, збіта, нешта не падыходзіць нам. Быў бы надзвычай удзячны, калі б нехта сфармуляваў гэту ідэю і пераканаў мяне ў тым, што гэта тое, што трэба, каб яна лягла на душу народу”, - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пагадзіўся, што ідэалагічная работа ў краіне праводзіцца недастаткова якасна. “Час змяніўся, трэба ісці іншым шляхам, - сказаў ён. - Патрэбны новыя формы, флэш-мобы, тое, што будзе зразумела моладзі. Ідэалогія павінна быць больш скіраваная на моладзь”.
Пры гэтым мы не павінны капіраваць тое, што робяць суседзі, калі ў нас ужо ёсць сваё. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы прывёў у прыклад расійскую акцыю “Бессмяротны полк” і беларускую - “Беларусь памятае”.

Прэзідэнт лічыць, што нельга забываць і старыя формы ідэалагічнай работы. Ён адзначыў, што ўдалося ўцягнуць моладзь у дэманстрацыі на Дзень Перамогі, і гэта добра.

Ён нагадаў у сувязі з гэтым пра новыя формы работы на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, напрыклад святочны бал у Палацы Незалежнасці, у якім разам з моладдзю  бралі ўдзел і вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы. “Хачу, каб гэта стала традыцыяй. Трэба, каб гэта захавалася”, - сказаў Прэзідэнт.

Гэта датычыцца і ўласна будынку Палаца Незалежнасці, на экскурсіі ў які тысячы людзей чакаюць чаргі. Як і пабудаваны будынак Вярхоўнага суда Беларусі – гэта сімвалы нашай незалежнасці і суверэнітэту, падкрэсліў беларускі лідар.

Мы павінны ствараць новыя традыцыі і не адмаўляцца ад добрых старых, такіх як святкаванне 9 мая, 1 мая, Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі…

“У аснове гэтай рэвалюцыі ляжала няроўнасць і несправядлівасць. Гэта было галоўнае. Я зараз як Прэзідэнт, назіраючы  за вар’яцкім капіталізмам, гляджу, каб няроўнасць зноў не прывяла нас да рэвалюцыі. Таму прадпрымальнікам кажу: “Не будзьце сквапнымі. Зарабілі капейку - падзяліцеся, каб  людзі ўспрымалі вас як прадпрымальнікаў, а не хапуг, якія на  іх костках зарабілі грошы, вывезлі іх, пабудавалі вілы, купілі яхты і ціха рохкаюць”, - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пакуль у нас ёсць людзі, якія жадаюць адзначаць Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі, мы будзем святкаваць, падкрэсліў Прэзідэнт. У гэтай сувязі той перыяд гісторыі, які звязаны з БНР – трэба вывучыць больш дасканала, і гэта работа вядзецца.

Гэтыя акцыі падобныя, але не варта кідаць сваё і падхопліваць яго копію, лічыць Аляксандр Лукашэнка. Шэсце “Беларусь памятае” існавала раней за “Бессмяротны полк”.

Палітолаг Вадзім Гігін задаў пытанне пра ідэалогію. Ён звярнуў увагу на тое, што мы самі павінны фарміраваць парадак дня, шукаць у гісторыі факты, на якія трэба звяртаць асаблівую ўвагу. На яго думку, нацыянальная ідэя, мабыць, і не да канца, але ўжо сфарміравалася.

Аляксандр Лукашэнка не зусім пагадзіўся. На яго думку, нацыянальная ідэя павінна быць асаблівай, класціся на душу і сэрца. “З майго пункту погляду, мы гэту нацыянальную ідэю не выпрацавалі, такую, за якую магчыма захапіцца”, - пракаменціраваў Прэзідэнт. Мабыць час не прыйшоў.  

Што датычыцца ідэалогіі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта няпростая праца, ідэолагі – штучны тавар. 


12.18. Пра інфармацыйную бяспеку, свята БНР, Курапаты і нацыянальную ідэнтычнасць

Журналіст “Еўрарадыё” задаў пытанне пра інфармацыйную бяспеку. Аляксандр Лукашэнка адказаў, што яго больш хвалюе не пагроза па-за межамі краіны, а наколькі мы здольныя і гатовыя абараняцца. Першае — трэба разабрацца ўнутры. ”Любыя гарачыя сутыкненні пачынаюцца з інфармацыйных войнаў. І мы павінны ўмець ім процістаяць”, — лічыць Прэіздэнт. Гэтае пытанне ўжо сёння вырашаецца, запэўніў кіраўнік дзяржавы.

“Давайце будаваць сваю інфармацыйную бяспеку не за кошт іншых ці за кошт нападкаў на іншых”, — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка. Таксама ён дадаў: “Мы ўсе прыхільны з вамі, і я перш за ўсё, да нашых суверынітэту і незалежнасці. Толькі ў нас розныя метады барацьбы за гэта”.

Другое пытанне прадстаўнік “Еўрарадыё” задаў наконт беларускай мовы і вышэйшай навучальнай установы, дзе бы выкладалі па-беларуску. Прэзідэнт адказаў, што пытанне наконт ВНУ прапрацоўвалася. У Беларусі дастаткова прадметаў выкладаюць на беларускай мове, упэўнены Прэзідэнт.

Наконт нацыянальнай ідэнтычнасці, Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся, что трэба паказваць, чым беларусы адрозніваюцца ад іншых народаў, нашы нацыянальныя рысы.

Што датычыцца святкавання 101-годдзя БНР, Прэзідэнт заявіў: "Святкавання на стадыёне "Дынама" — гэтага не будзе. Мэр горада гэта чуе", — сказаў ён.

Звярнуўся Прэзідэнт і да тэмы Курапатаў. Ён нагадаў, што даручыў паставіць помнік у Курапатах. “Неабходна прывесці месца ў парадак — там пахаваныя нашы людзі”, —. адзначыў ён. Пры гэтым дадаў, што не бачыць нічога дрэннага ў кафэ “Поедем, поедим”, якое стаіць недалёка. “Рэстаран жа не супраць Курапат. І тое, што туды заходзяць людзі, гэта нармальна”, — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што тэма Курапатаў выкарыстоўваецца некаторымі ў прапагандысцкіх мэтах. "Так, было. Паглядзіце на іншыя краіны - там таксама не тысячы, а мільёны гінулі. Але трэба выпукліць вось гэты сталінскі перыяд, паказаць, што былі ворагі, - адзначыў ён. - Так, былі і такія. Можа быць, празмерна. Але гэта не значыць, што пад сталінізм трэба заганяць ўсё. Там забівалі людзей, дапусцім, пры Сталіне - у 30-я гады. А вы ўпэўнены, што там на гэтым месцы фашысты не расстрэльвалі яўрэяў, беларусаў, палякаў, украінцаў, рускіх? Ну, так давайце будзем аб'ектыўнымі".

Кіраўнік дзяржавы закрануў і тэму разбітай "лавы Клінтана" ў Курапатах. Ён паведаміў, што распарадзіўся неадкладна яе аднавіць і назваў глупствам ўсё сцвярджэнні, што ўлады маюць да яе пашкоджання хаця б нейкае дачыненне.

Аляксандр Лукашэнка закрануў і пытанні ацэнкі гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. Прэзідэнт адзначыў, што тычыцца ролі і значэння БНР, "мы спакойна рухаемся ў напрамку таго, каб разабрацца - як было і што было - без прапаганды".

Вярнуўшыся да тэмы адносінаў з Расіяй і Захадам, Прэзідэнт сказаў, што з намі трэба супрацоўнічаць па-чалавечы. ”Расія баіцца нас страціць, а Захад хоча дэстабілізаваць, таму хапае з абодвух бакоў”, — растлумачыў ён.

Ён падкрэсліў, што вялікая роля ў дзяржаве - у адзінстве народа: "У нас сваіх праблем дастаткова. Ніякія бязладзіца - ні з Расіі, ні з Захаду, ні далей - ніхто нас не згорне, калі мы тут будзем адзіныя. Калі мы будзем дзейнічаць так, як мы з вамі гэта разумеем, так, як у нас у галовах. А не так - думаем аднолькава, а паводзім сябе па-рознаму".


12.05. У Беларусі разглядаецца магчымасць амністыі капіталу

"Мы вывучаем гэтую праблему. Параімся цяпер з нашымі прадпрымальнікамі і бізнесменамі. У мяне гэтая тэма на стале", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што рашэнне будзе прымацца ўзважана, у залежнасці ад патэнцыйнага станоўчага эфекту. "Мы павінны з прадпрымальнікамі параіцца, каб гэта не было халастым стрэлам. Калі мяне пераканаюць дзелавыя колы, што гэта трэба зрабіць і гэта прынясе жаданы эфект, мы на гэта пойдзем", - адзначыў Прэзідэнт.

Канкрэтная схема амністыі капіталу ў Беларусі пакуль не прапрацоўвалася. Але калі рашэнне аб яе правядзенні будзе прынята, то на выгадных для бізнесу умовах, не горш, чым у Расіі. "Хутчэй за ўсё, гэта будзе проста вяртанне, легалізацыя грошай. Магчыма, нават без выплаты працэнтаў або за сімвалічныя працэнты", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.


12.00. У нас свабоды для прадпрымальніцтва прадастаўлена нават больш, чым у іншых краінах

Напярэдадні Вялікай размовы БелТА правяла акцыю, дзе прапанавала грамадзянам самім задаць пытанне Прэзідэнту. У рэдакцыю прыйшло больш за 2 000 пытанняў. Яны закранаюць і працаўладкаванне, і кошты, і іншыя тэмы. Частка з іх ужо перададзена ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Карэспандэнт БелТА прапанаваў прааналізаваць іх мясцовым уладам.

Каментуючы пытанне наконт павышэння ўзроўню дабрабыту насельніцтва, Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да прыкладу Оршы. Ён нагадаў, што спачатку ішло не ўсё гладка, але мэта была выпрацаваць узор, які магчыма распаўсюдзіць на іншыя буйныя гарады, дзе жыве каля 100 тысяч чалавек. Кіраўнік дзяржавы паставіў акцэнт на тое, што трэба звяртаць увагу на праблемы сярэдніх гарадоў.

Акрамя таго, ён адзначыў пэўную крытыку з боку грамадзян наконт праекта з гарадамі-спадарожнікамі сталіцы. Пакуль што больш заўважна, што Мінск толькі працягвае пашырацца. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такую ідэю нельга ажыццявіць у адзін момант, яна рэалізуецца паступова.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што дзяржава зрабіла шмат для таго, каб чалавек мог зарабляць для сваёй сям’і. Беларусь — транзітная краіна. У Захада і Усхода няма іншых артэрый. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў больш развіваць сферу паслуг, тыя ж пункты харчавання ці рамонт аўто. “Трэба варушыцца, каб у беларуса прадпрымальніцкая жылка прачыналася”, — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, у нас свабоды для прадпрымальніцтва прадастаўлена нават больш, чым у іншых краінах.


11.45. Аб выбарах

Прадстаўнік Беларускага радыё нагадаў, што раней Аляксандр Лукашэнка казаў, што ўлада ў бліжэйшы час будзе здаваць экзамен. Якую адзнаку ён чакае?

Кіраўнік дзяржавы адказаў, што ў сакавіку-красавіку будзе прынята рашэнне аб тэрмінах правядзення парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. І гэта экзамен для ўсіх. “Усе будзем здаваць экзамен. І перад народам даваць справаздачу”, - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён упэўнены, што ўлада яго вытрымае, але трэба дзейнічаць сумленна, у тым ліку з боку СМІ.


11.20. Пра саюзную ідэнтычнасць

Расійскі палітычны эксперт Сямён Уралаў, шэф-рэдактар медыя-пляцоўкі “СОНАР 2050”, расказаў, што ўдзельнікі праекта, які пазіцыянуе сябе як фабрыка саюзных думак, прыйшлі да цікавых вынікаў наконт пакаленняў, якія сацыёлагі абазначаюць літарамі Y і Z. “Яны сапраўды інакш арыентаваныя, па-першае, у сілу суверэннага развіцця, але і з-за глабальнай ідэнтычнасці, бо  фільмы, якія яны глядзяць, не нашы, яны арыентуюцца на іншыя гаджаты, на камп'ютарныя гульні і іншае. Гэтае пакаленне арыентуецца ўжо не столькі на сродкі масавай інфармацыі, колькі на новую з’яву XXI стагоддзя -- масавыя камунікацыі. Гэта блогеры, ютуб-каналы, тэлеграм-канал. І вось, што ў Расіі, што ў Беларусі менавіта  сродкі масавай камунікацыі ў многім стаяць з аднаго боку на антыдзяржаўнай пазіцыі… Яны канкрэтна парушаюць нашу бяспеку… І нашу саюзную ідэнтычнасць”.

У сувязі са сказаным, эксперт спытаў: “Што мы можам пакласці ў фундамент новай саюзнай ідэнтычнасці пакаленняў Y і Z?”

“Нягледзячы на тое, што гэта новае пакаленне, асаблівае, іншае, не кажу добрае або кепскае… І ў нас, і ў вас кажуць: добрая ў нас моладзь, але яна іншая. Я думаю, што мы яшчэ не ведаем, якая гэта моладзь. Гэта пакаленне толькі з’явілася і павінна прайсці шмат часу, каб даць яму ацэнку. У любым пакаленні ёсць і добрыя, і кепскія тэндэнцыі. Пакуль аб’ядноўвае гэта пакаленне і ў нас, і ў вас у Расіі, адно яны разумеюць, што  беларусы і расіяне – блізкія, браты. І гэта добра. Канешне, ёсць група людзей, якія думаюць інакш. Але ў цэлым гэта ўласціва і вашаму і нашаму пакаленню Y і Z,”, – адказаў Прэзідэнт.

Што датычыцца сродкаў масавай інфармацыі, то расіяне ў Беларусі не адчуюць, што знаходзяцца за мяжой. Бо тут транслююцца ўсе расійскія СМІ. “Вы “прастрэльваеце” Беларусь і трапляеце практычна да Берліна сваімі СМІ. А якія вы  ведаеце беларускія СМІ, якія “прастрэльваюць” Расію да Уладзівастока?”, задаў рытарычнае пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт успомніў гісторыю з трансляцыяй беларускага канала “Беларусь 24”, сігнал якога прымаюць у глыбінцы, але ў Маскве патрабуюць за гэта вялізныя грошы. У гэтай сувязі добра, што ў новага пакалення ёсць магчымасць глядзець і чытаць пра Беларусь у інтэрнэце, заўважыў кіраўнік дзяржавы.


11.15. Беларусь ніколі не была нахлебнікам у Расіі і не будзе

"Перастаньце нас вінаваціць у нахлебніцтве. Мы ў вас ніколі не былі нахлебнікамі і не будзем. Калі народ гэта чуе, асабліва я, самалюбівы чалавек, мне не хочацца ніякіх саюзаў", заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, Расія выдала Беларусі крэдыт на будаўніцтва атамнай электрастанцыі пад 4,8%, а ў В'етнам - менш за 3%, Арменіі - таксама менш за 3%. "Чаму? - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы. - Вось нядаўна мы вярнулі Грэфу (старшыня праўлення Ашчаднага банка Расіі. - Заўвага БЕЛТА) крэдыт, які выдалі пад даручальніцтва "Беларуськалія" пад 9% на суму каля $ 600 млн. Мы спрабавалі дамовіцца: час прайшоў , працэнты ўпалі. Давайце дамовімся на тых умовах, як нам "ворагі" нашы заходнія крэдыты выдаюць - пад 2%, або КНР - таксама пад 2%. Нам адмовілі, тады я даручыў ураду неадкладна адшукаць сродкі, аж да золатавалютных рэзерваў, і вярнуць банку гэтыя грошы ".

"Што банк выйграў? Ён размяшчаў, атрымліваў працэнты. Вы выдалі нам крэдыт і кожны дзень кажаце, што мы далі крэдыты гэтым нахлебнікам. Дык мы $ 1 млрд у год плацім па ўсіх працэнтах. Амерыканцы даюць Расіі $ 10 млн за тыя $ 200 млрд. І потым, пад які працэнт Расія ў Амерыцы трымае свае мільярды долараў? Менш за 1% ", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"За якое пытанне ні вазьміся, куды ні кінь - усюды клін. І спецыялісты, і кіраўніцтва нашай краіны гэта ведаюць, але мы не апускаем народ у гэта. Гэта нашы пытанні, мы павінны іх вырашаць, але вырашаць іх трэба, яны ляжаць на паверхні ", - працягнуў ён.


11.10. У Расіі і яе лідара Уладзіміра Пуціна няма намераў паглынуць Беларусь

"Ніякіх замашак з боку, па меншай меры, Прэзідэнта Расіі, што Беларусь трэба інкарпараваць ці ўключыць у склад Расіі, я ні разу не чуў, нават настрою такога не было. Няма ніякіх намераў у велізарнай краіны паглынуць Беларусь", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі ёсць два расійскія ваенныя аб'екты. Расія нічога не плаціць беларускаму боку за іх размяшчэнне. Літаральна праз год трэба заключаць новае пагадненне. "Мы з вас капейкі і надалей не возьмем, таму што гэта наша агульная бяспека", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі ёсць два расійскія ваенныя аб'екты. Расія нічога не плаціць беларускаму боку за іх размяшчэнне. Літаральна праз год трэба заключаць новае пагадненне. "Мы з вас капейкі і надалей не возьмем, нават калі вы падатковы манеўр не адрэгулюеце, хай будуць у вас гэтыя грошы. Але за базы мы з вас капейкі не возьмем, таму што гэта агульная наша бяспека", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што, калі абмяркоўваецца пытанне аб тым, каб падставіць плячо Беларусі ў плане некаторых відаў ўзбраення, расійскі бок кажа, што гэта дорага і немагчыма. "З намёкам - трэба купіць. На што я публічна сказаў:" Вы што, хочаце, каб я купіў у вас аўтамат Калашнікава, каб вас абараняць? Калі ў вас магчымасцяў больш, падтрымайце зараз беларускае войска ". У рэшце рэшт прынялі рашэнне, будзем купляць, што зробіш, я маю на ўвазе самалёты", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка, кажучы пра беларуска-расійскую інтэграцыю, заклікаў вырашаць у першую чаргу такія надзённыя пытанні. "Нам нельга загубіць тое, што добра. У нас хапае праціўнікаў, а, можа, нават ворагаў, - сказаў ён. - Гэта патэтыка, напэўна, але мы з вамі адказваем за славянскі свет, славянскую цывілізацыю. І калі мы загубім гэта, нашым дзецям будзе цяжка "

"Ніякіх замашак з боку, па меншай меры, Прэзідэнта Расіі, што Беларусь трэба інкарпараваць ці ўключыць у склад Расіі, я ні разу не чуў, нават настрою такога не было. Няма ніякіх намераў у велізарнай краіны паглынуць Беларусь", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што за час, які прайшоў пасля развалу Савецкага Саюза, вырасла пакаленне, якое прывыкла жыць у незалежнай дзяржаве. "Калі сёння вынесці пытанне на рэферэндум у Беларусі аб аб'яднанні дзвюх дзяржаў і, як шмат хто ў Расіі кажуць, пра ўключэнне Беларусі ў склад Расіі, 98% прагаласуюць супраць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вырасла новае пакаленне, ды і старое зразумела, што мы можам жыць і супрацоўнічаць зусім у іншай форме, як родныя, блізкія. і беларусы сёння хочуць быць разам з Расіяй, але жыць у сваёй кватэры. што ў гэтым дрэннага? "

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што расіяне ў сваю чаргу абсалютна не баяцца любых інтэграцыйных структур і "гатовыя хоць заўтра да аб'яднання". "Я жартам кажу, вось давайце ў склад Беларусі ўключым Расію. Думаеце, што, калі б мы сур'ёзна паставілі гэтае пытанне, расіяне былі б супраць? Не. А чаго ім баяцца?" - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што расійскі бок, на жаль, не заўсёды гатовы прытрымлівацца прынцыпу раўнапраўя ў пабудове саюзніцкіх адносін.

Прэзідэнт Беларусі лічыць неабходным перш за ўсё наладзіць больш эфектыўную працу дзвюх краін у рамках Саюзнай дзяржавы


10.55. З тэрыторыі Беларусі ніколі не будзе ніякіх войн і канфліктаў

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на навіну, што Польшча да 2026 года на абарону плануе выдаткаваць 50 мільярдаў долараў. Аднак, па яго меркаванні, калі б Расія паспрабавала неяк пашырыць сваю армію, заходней за Маскву, на гэта бы так спакойна б не глядзелі. Прэзідэнт прапанаваў выпрацоўваць аднолькавыя крытэрыі і ацэньваць такія падзеі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: “З тэрыторыі Беларусі ніколі не будзе ніякіх войн і канфліктаў. Перш за ўсё ў адносінах Польшчы. Нам гэта не трэба”.

“Мы прызвычаіліся да таго, што не ўсе вітаюць спакойнае жыццё і паступовае развіццё невялікай краіны ў цэнтры Еўропы. Што не выклікае захаплення абраны Беларуссю курс сацыяльна арыентаванай дзяржавы, падчыненай інтарэсам чалавека”, — працягнуў Прэзідэнт. На яго думку, гэты факт правакуе найбольшую колькасць нападак на нашу ўнутраную палітыку з боку неафіцыйных і ананімных крыніц.

“На шчасце, за 27 гадоў гісторыі станаўлення і развіцця нашай дзяржавы мы выпрацавалі імунітэт супраць дэструктыўнай крытыкі”, — адзначыў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў працу экспертаў, аднак звярнуў увагу, што такіх лідараў меркаванняў у нас недастаткова. “І журналісты, і іх мэтавая аўдыторыя на многія факты і падзеі глядзяць, вобразна кажучы, вашымы вачамі. Упэўнены, што і сёння ваш удзел у размове будзе карысным і прадукцыйным”, — звярнуўся ён да прысутных экспертаў.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў размове ў фармаце круглага стала няма нязручных ці недарэчных пытанняў, і заклікаў да шчырага дыялогу.


10.43. Беларусі і Расіі наканавана быць разам

Адказваючы на  пытанне ад прадстаўніка радыёстанцыі "Говорит Москва", Прэзідэнт у чарговы раз падкрэсліў, што Беларусі і Расіі наканавана быць разам. "Нават калі наш старэйшы брат, ну, не вельмі такі-сякі і г.д. Ну, братоў жа не выбіраюць. І ў нас мора недахопаў. Мы таксама не заўсёды, ведаеце, пушыстыя і беленькія. Таму гэта жыццё, да гэтага трэба спакойна ставіцца, але мы павінны быць разам", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён вітаў рост увагі расійскага кіраўніцтва да лёсу Саюзнай дзяржавы: "Дзякуй богу, што ў Расіі пачалі хвалявацца на ўзроўні вышэй... Зараз заклапацілася "верхатура" ваша гэтым пытаннем".

"Нарэшце вы ўбачылі саюзны праект, нарэшце вы хвалявацца пачалі і нарэшце вы заклапаціліся Саюзнай дзяржавай", — сказаў Лукашэнка. Пры гэтым ён выказаў здзіўленне, чаму ў Расіі толькі праз два дзесяцігоддзі вярнуліся да дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што дакумент прапісваў правядзенне рэферэндуму аб Канстытуцыйным акце СД, які прадугледжваў урэгуляванне ўсіх пытанняў — ад агульнай валюты да органаў кіравання. "Чаму вы на гэта тады не пайшлі? Вы памятаеце, калі ў мяне толькі лянівы не кідаў камяні і палкі і дайшло да таго, што я ўжо раптам падумаў: слухайце, ну дзе-небудзь застрэляць, як мінімум саб'юць самалёт. Мяне вінаваціць пачалі ў звяржэнні ледзь не канстытуцыйнага ладу ў Расіі. Ну, кшталту таго, зараз Лукашэнка прыбяжыць, шапку Манамаха схопіць, на сябе апране і там сядзе. Было такое? Было. Аж да забаронаў: непажадана наведваць рэгіёны Расіі і г.д. Мы ўсё гэта вытрымалі", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, у той час з дапамогай дамовы аб СД можна было вырашыць многія пытанні. "І, можа быць, мы ўжо сёння б жылі ў нейкай форме нейкай дзяржавы. Ну, можа, не федэрацыі, а канфедэрацыі, яшчэ нейкі саюз бы прыдумалі. Можа, па прынцыпе Еўрапейскага саюза, валюта б была ў нас агульная і г.д. і да т.п.", — выказаў меркаванне Лукашэнка.

На думку Аляксандра Лукашэнкі,  вярнуцца да пытання СД расійскае кіраўніцтва падштурхнулі адносіны з Украінай, перш за ўсё немагчымасць вярнуць шматмільярдны крэдыт, выдзелены ў 2013 годзе ранейшаму прэзідэнту краіны Віктару Януковічу.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь і Расія - не толькі дзве родныя краіны, краіны завязаныя эканамічна. "Ведаеце, калі я вызначаўся на досвітку нашай незалежнасці, з кім быць і як быць, шмат у чым лёс нашай дзяржавы і маю палітыку абумовіла тое, што мы не толькі як людзі завязаныя адна на адной, мы родныя. Але пад гэта ўвесь эканамічны базіс быў падведзены. Наша эканоміка была фінішнай высокатэхналагічнай вытворчасцю, і мы пералапачвалі надмерна вялікую колькасць рэсурсаў, камплектуючых і іншае з Расійскай Федэрацыі перш за ўсё. Потым усё гэта ішло на экспарт. У тым ліку і два нафтаперапрацоўчыя заводы, якія былі пабудаваны менавіта для перапрацоўкі нафты і проталківанія гатовых нафтапрадуктаў на вельмі прэміяльны еўрапейскі рынак. Мне трэба было захаваць, аднавіць гэтыя заводы, каб людзі працавалі, атрымлівалі хоць нейкую заработную плату і кармілі свае сем'і. Многія фактары мяне падштурхнулі да таго, каб мы мелі вось такія цесныя саюзніцкія адносіны з нашай брацкай Расіяй ", - адзначыў ён.


10.40. Зараз адчуваецца дэфіцыт кантэнту, які карыстаўся б абсалютным даверам аўдыторыі

Аляксандр Лукашэнка павітаў прадстаўнікоў беларускіх і замежных СМІ і экспертнай суполкі і звярнуў увагу на тое, што ў размове належыць даць аб’ектыўную ацэнку ў адносінах самых гучных тэм, якія асабліва хвалююць грамадства. Паводле яго слоў, усё, што сёння прагучыць ў зале, стане асновай для падрыхтоўкі важнай для краіны падзеі — штогадовага Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту.

Прэзідэнт падкрэсліў, што, нягледзячы на моцнае развіццё медыйнай прасторы, зараз  адчуваецца дэфіцыт кантэнту, які карыстаўся б абсалютным даверам аўдыторыі. Адна з прычын – так званыя фэйкавыя навіны, лічыць кіраўнік дзяржавы. “Яны імгненна распаўсюджваюцца, захопліваюць аўдыторыю, бударажаць думкі. Потым, вядома, абвяргаюцца, але градус напружання ў грамадстве не падае, — сказаў ён. — І вы ведаеце, што там, дзе размова ідзе пра вялікую палітыку, небяспека ад падобнага роду інфармацыйных укідаў павялічваецца шматкроць”.

 Роля фактару, які стрымлівае, або процівагі, тут дадзена аўтарытэтным выданням і журналістам, якія яшчэ захоўваюць законы прафесійнай этыкі і нормы маралі, паважаюць сваю аўдыторыю і імкнуцца ў сваёй рабоце да дакладнасці і максімальнай аб’ектыўнасці. Такіх, праўда, застаецца ўсё менш, але яны ў нас ёсць, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

“Вельмі хацелася б, каб і СМІ, якія пазіцыянуюць сябе як незалежныя, і эксперты, якія ацэньваюць падзеі і ствараюць пэўны фон іх успрымання, адчувалі мяжу дапушчальнага. Мяжу, за якой парушаецца раўнавага ў грамадстве. Разумелі адказнасць за кожнае сказанае слова. Таму што мір і парадак у краіне не вартыя прафесійных амбіцый”, — выказаў сваю думку Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў: “Вы ўсе ведаеце, што знешняя палітыка Беларусі праводзіцца выключна  ў інтарэсах забеспячэння бяспекі і захавання міра на Зямлі. Мы супраць любых праяў агрэсіі, як ваеннай, так і інфармацыйнай. Але па перыметры нашай мяжы ўзнікаюць новыя кропкі напружанасці. Дагаворы, якія забяспечвалі баланс ваенных сіл на планеце, разыходзяцца па швах. У разгары новая гонка ўзбраенняў. І варта адрэагаваць на сучасныя выклікі, зрабіць крок у напрамку ўласнай ваеннай магутнасці, як адразу пачынаюцца хваляванні  і ў міжнародных палітычных колах, і на прасторах інтэрнэту”.


10.30. Вялікая размова пачалася.

Надзея АНІСОВІЧ, Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Пры падрыхтоўцы трансляцыі выкарыстоўваліся матэрыялы БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.