Вы тут

Усевалад Янчэўскі, дырэктар Парка высокіх тэхналогій


«Экспарт Парка высокіх тэхналогій за 2018 год вырас на 38 працэнтаў у параўнанні з 2017 годам і склаў 1 мільярд 414 мільёнаў долараў. Па прагнозах сусветных аўдытараў, парк павінен быў наблізіцца да гэтых паказчыкаў толькі ў 2020 годзе. Асноўнымі спажыўцамі прадуктаў ПВТ з'яўляюцца краіны ЕС і ЗША (больш за 90 працэнтаў). Рост ПВТ па экспарце перасягнуў усе нашы чаканні. Тыя прагнозы, якія давалі нам вядучыя агенцтвы, мы таксама рэзка перавысілі. Гэта, вядома, прамы вынік і відавочны поспех дэкрэта, які быў прыняты кіраўніком нашай дзяржавы. Гэта поспех не толькі Парка высокіх тэхналогій, але і ўсёй нашай краіны. Беларусь сёння рэальна ператвараецца ў адзін з вельмі магутных ІT-кластараў усяго ўсходнееўрапейскага рэгіёна. Дарэчы, агульны аб'ём вытворчасці ПВТ склаў 3 мільярды 202 мільёны рублёў».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.