Вы тут

Творчыя плады жодзінцаў


Пра Жодзіна заўсёды кажуць у кантэксце горада буйных заводаў і вялікіх машын, але ж гэты жывапісны куток краіны багаты і на творчых асоб. Доказам таму — гучныя імёны мастакоў, якія на гэтым тыдні прадставілі вялікую выстаўку «Арт-Жодзіна» ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры».


Уладзімір Гладкевіч «П'ета».

У экспазіцыі прадстаўлена каля ста работ амаль трох дзясяткаў майстроў, якіх аб'ядноўвае месца, дзе яны жывуць і працуюць.

— Пейзажы адлюстроўваюць прыгажосць горада, які, дарэчы, у 2018 годзе адзначыў сваё 55-годдзе, — заўважае дырэктар Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» Марына Татарэвіч. — Нягледзячы на малады ўзрост, у Жодзіне жыве шмат знакамітых мастакоў, вядомых не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой.

Работа Юліі Пухляковай.

Стылістычна майстры выказваюць сябе ў вельмі шырокім і рознатэматычным дыяпазоне. Напрыклад, Алег Васько і Святлана Навіцкая выбіраюць рэалізм, Аляксею Марачкіну бліжэй арнаментальнасць і стылізацыя, Канстанціна Андруковіча цікавяць абстрактныя формы… На станаўленне прадстаўленай мастацкай супольнасці адмысловы ўплыў аказалі студыі Анатоля Шыбікіна і Аляксандра Казарэза, якія працавалі ў горадзе з 1970-х гадоў. Акрамя таго, значнай падзеяй для мастакоў стала рэспубліканская мастацкая выстаўка, якая праходзіла ў Мінску ў 2008 годзе. На аснове яе матэрыялаў быў выпушчаны каталог «Жодзінцы». Праз больш чым 10 гадоў для публікі зноў прадстаўлена экспазіцыя, якая адлюстроўвае асаблівасці мастацкага майстэрства жодзінскіх аўтараў, іх стылістычныя, кампазіцыйныя і каларыстычныя пошукі.

Вікторыя АСКЕРА, фота аўтара

Загаловак у газеце: З аднаго дрэва

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.