Вы тут

Як пасадзіць дрэва правільна


Вядома, што высаджваць дрэвы можна як вясной, так і ўвосень. Аптымальны час вясной — да распускання пупышак. Восенню пасадка павінна быць скончана дзён за 15—20 да ўстойлівых халадоў. Пры няправільнай, нясвоечасовай пасадцы дрэва можна дамагчыся куды меншага ўраджаю або зусім не дачакацца яго.


Найлепшае месца куплі

Купляць дрэвы лепш за ўсё менавіта ў гадавальніках. Аднак нават там пры набыцці абавязковы агляд каранёвай сістэмы, надземнай часткі расліны, і калі не выяўлена гнілі, задзірак кары, перасушаных каранёў, то саджанец можна набываць.

Выбар месца

Каб дрэва паспяхова расло, трэба падабраць менавіта яго месца. Пераважная большасць дрэў будзе добра расці на асветленым участку, без ценю, без паніжэнняў і западзін (месцы, дзе збіраецца адталая або дажджавая вада) на глебах з узроўнем грунтавых вод, размешчаных не бліжэй за два метры да іх паверхні.

Выдатна, калі з паўночнага боку будзе абарона ў выглядзе сцяны дома, плота ці іншага будынка. Не высаджвайце на месца, скажам, яблыні зноў яблыню. Падбірайце ўчастак, дзе такое ж дрэва як мінімум пяць-шэсць мінулых гадоў не расло. Акрамя таго, што пэўны тып культуры высмоктвае з глебы ўласцівы яму набор элементаў у неабходнай колькасці, дык яшчэ і «ўзбагачае» месца шкоднікамі і хваробамі, якія адразу актывізуюцца, як толькі тут апынецца зноў тая ж самая культура.

Пераважная большасць дрэў будзе добра расці толькі на пажыўнай і рыхлай глебе тыпу чарназёму, суглінку і ім падобных. Не варта высаджваць дрэва на глебе пясчанай або вельмі шчыльнай гліністай без папярэдняй падрыхтоўкі субстрату: разрыхлення (дабаўка рачнога пяску або, напрыклад, шалупіння грачанай крупы) — гэта ў выпадку з гліністай глебай, або, наадварот, ушчыльненне (дабаўленне ў глебу гліны ў рыхлым стане — звычайна вядро на квадратны метр) — у выпадку з пясчанай глебай.

Аптымальны ўзровень рН ад 6,0 да 7,0. Калі ён вышэйшы, то гэтая глеба шчолачная, ніжэйшы — кіслая, мала якія дрэвы любяць такія глебы.

Дрэвы загушчанасці не любяць. Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, размяшчайце іх так, каб ад іншых адлегласць была як мінімум тры метры, гэтага павінна хапіць для паўнавартаснага развіцця кроны. У адваротным выпадку калі сфармуецца магутная надземная маса, крона вашага дрэва пачне замінаць суседнім дрэвам або кустам, стане цягнуцца да святла, можа пачаць выгінацца або стане непрыгожай аднабокай, і тады ўжо з дрэвам нічога зрабіць будзе нельга — занадта позна.

Падрыхтоўка глебы

Каб нівеліраваць рызыку галадання дрэва, глебу перад пасадкай трэба ўгнаіць. Угнаенні ўносяць звычайна пад перакопку глебы, размяркоўваючы па паверхні добра перапрэлы гной або перагной (4-5 кг на 1м2), драўняны попел (250—300 г на 1м2) і нітраамафоску (сталовая лыжка на 1 м2). Звычайна гэтых угнаенняў хопіць, каб дрэва пачало паўнавартасна развівацца на новым месцы.

Калі глеба гатовая, можна пачынаць стварэнне пасадачных ямак. Іх трэба капаць як мінімум за пару тыдняў да пасадкі саджанца, робячы краі роўнымі, памерам на 25—30 % больш за аб'ём каранёвай сістэмы дрэва.

Тады не будзе непрыемных сюрпрызаў у выглядзе саджанца, які праваліўся праз пару дзён пасля пасадкі. На дне ямкі трэба абавязкова зрабіць дрэнаж з керамзіту, бітай цэглы або галькі. На дрэнаж неабходна насыпаць пажыўны пласт, так званую пажыўную падушку. Яна павінна змяшчаць сумесь перагною і пажыўнай глебы (звычайна верхні пласт глебы бывае найбольш пажыўным) у роўных долях з дабаўленнем 50 г драўнянага попелу і 15—20 г нітраамафоскі. Перад пасадкай ямку неабходна добра паліць.

Пасадка

Пачынаць трэба з устаноўкі апорнага калка. І ставяць яго выключна з паўночнага боку. Пасля яго ўстаноўкі трэба ўзяць у рукі дрэўца і добра агледзець яго ствол. На ствале можна ўбачыць больш цёмны бок і больш светлы.

Цёмны бок звычайна паўднёвы, светлы — паўночны. Калі хочаце, каб дрэва хутчэй прыжылося на новым месцы, яго неабходна размяшчаць так, каб больш цёмны бок глядзеў на поўдзень, а светлы — на поўнач. Апусціўшы саджанец у ямку, трэба акуратна расправіць яго карані, каб яны глядзелі ў бакі, не загіналіся, не заломваліся.

Пры засыпанні каранёў глебай старайцеся трохі паторгваць расліну, каб усе пустоты паміж каранямі запоўніліся грунтам, а не паветрам. Вельмі важна, каб пры пасадцы каранёвая шыйка (месца, дзе карані пераходзяць у ствол) абавязкова апынулася крыху вышэй паверхні глебы, хоць бы на сантыметр ці крыху больш. Здаецца, што гэта дробязь, на самай жа справе, калі заглыбіць каранёвую шыйку, то дрэва адразу затармозіцца ў росце, а ўступленне ў пару плоданашэння моцна затрымаецца (у костачкавых культур, напрыклад, можа адбыцца нават выправанне каранёвай шыйкі, і дрэва банальна загіне).

Не варта ўсё пускаць на самацёк, спадзеючыся на «авось», нават калі вы ў далейшым «адкапаеце» каранёвую шыйку, то ўсё роўна вакол яе ўтворыцца паглыбленне і вільгаць, трапляючы на паверхню глебы, няважна, з дажджом ці з палівам, будзе застойвацца ў гэтым паглыбленні, і каранёвая шыйка таксама будзе гніць.

Пасля таго як каранёвую сістэму цалкам прысыпалі глебай, неабходна грунт ушчыльніць, паправіць дрэва, каб яно стаяла вертыкальна, падвязаць да калка «васьмёркай», каб не дапусціць перацяжак, а потым паліць грунт парай вёдзер вады і абавязкова замульчыраваць паверхню глебы перагноем пластом у пару сантыметраў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Трэніроўкі і здымкі ўдзельнікаў пачнуцца ў красавіку.

Грамадства

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Быць сувораўцам ва ўсе часы было прэстыжна. 

Культура

Харвацкі кінафестываль ZаgrеbDох даследуе рэгіён вялікім экранам

Харвацкі кінафестываль ZаgrеbDох даследуе рэгіён вялікім экранам

Балканскія краіны паўсталі перад гледачом з іх надзённым.