Вы тут

Персанальная выстава Васіля Шаранговіча «Гартаю старонкі памяці»


22 сакавіка 2019 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адчыніцца персанальная выстава Народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча «Гартаю старонкі памяці» да 80-годдзя з дня нараджэння.

На выставе прадстаўлена каля 100 твораў з калекцыі аўтара, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага літаратурнага музей Янкі Купалы.

Пейзажная лірыка і экспрэсіўная пластыка гуашы, прадстаўленыя на юбілейнай выставе народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча, – асаблівая, недаследаваная тэма ў яго творчасці. Памятныя з дзяцінства мядзельскія мясціны, вобразы людзей, прататыпамі якіх сталі аднавяскоўцы, сябры, калегі, героі з айчыннай гісторыі… Здаецца, праходзячы па экспазіцыі, гартаеш старонкі біяграфіі аўтара, старонкі яго памяці.

У мастацтва ХХ стагоддзя Васіль Шаранговіч увайшоў як выдатны майстар станковай і кніжнай графікі. У графіцы яскрава выявілася яго асаблівае мастацкае мысленне, пачуццё лініі, формы. Несумненнай заслугай Васіля Шаранговіча з'яўляецца пераўвасабленне гравюры ў самастойную галіну нацыянальнай мастацкай культуры, стварэнне беларускай школы графікі.

Куратар выставы – Вольга Архіпава, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснага беларусскага мастацтва.

Выбар рэдакцыі

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.

Грамадства

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры ў творчую майстэрню?

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры ў творчую майстэрню?

Настаўнікі ўпэўнены: ці будуць вучні чытаць, у многім залежыць ад іх саміх. 

Эканоміка

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Однако наша страна надеется, что это временные трудности.

Грамадства

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручана кіравацца палажэннямі канцэпцыі ў практычнай дзейнасці.