Вы тут

Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе 11 чэрвеня


Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік правядзення ў 2019 годзе цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах.


Першае ЦТ абітурыенты будуць здаваць 11 чэрвеня па беларускай мове. ЦТ па рускай мове пройдзе 13 чэрвеня, грамадазнаўстве — 15 чэрвеня, матэматыцы  — 17 чэрвеня, біялогіі — 19 чэрвеня.

На 21 чэрвеня запланавана цэнтралізаванае тэсціраванне па замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай), на 23 чэрвеня — па хіміі, 25 чэрвеня  — па фізіцы, 27 чэрвеня — па гісторыі Беларусі, 29 чэрвеня — па геаграфіі, а 1 ліпеня  абітурыенты будуць здаваць сусветную гісторыю найноўшага часу.

Графік ЦТ зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі а 26 лютага 2019 года № 20. У ім утрымліваецца таксама пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі для праходжання ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, а таксама пунктамі правядзення тэсціравання.

Вызначаны таксама графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні, якое будзе праводзіцца ў адным месцы — у Беларускім дзяржаўным універсітэце. На 6 і 10 ліпеня запланавана ЦТ па грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі. Выпрабаванні па беларускай і рускай мовах пройдуць 6 і 8 ліпеня.

Пункты рэгістрацыі будуць адкрыты з 9.00 да 19.00 па буднях і з 9.00 да 18.00 па суботах (18 мая і 1 чэрвеня). Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе з 30 чэрвеня па 2 ліпеня. Сертыфікаты абітурыентам у пунктах правядзення ЦТ пачнуць выдаваць з 10 ліпеня. Тыя абітурыенты, што здавалі ЦТ у рэзервовыя дні, змогуць атрымаць свае сертыфікаты ў БДУ, пачынаючы з 13 ліпеня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.