Вы тут

Новыя зялёныя зоны з'явяцца ў Баранавічах


У Баранавічах стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыі горада. Працоўная акцыя будзе доўжыцца да 30 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў гарадской ЖКГ.


У парадак пасля зімы будуць прыведзены гарадскія вуліцы і двары, скверы і паркі, месцы масавага адпачынку ля вады, воінскія пахаванні і мемарыялы. Запланавана выканаць 2,8 тыс. кв.м ямачнага рамонту дарог, а таксама грэйдзіравання гравійных вуліц. Прадстаўнікі суб'ектаў гаспадарання, працоўныя калектывы ўстаноў і арганізацый ачысцяць ад смецця замацаваныя тэрыторыі.

Падчас месячніка асаблівы акцэнт робіцца на азеляненні горада. Значная частка насаджэнняў з'явіцца на дваровых тэрыторыях, будуць уладкаваны новыя рэкрэацыйныя зоны. У прыватнасці, у мікрараёне Бараўкі закладуць парк сямейных дрэў, удзельнікі акцыі высадзяць 20 саджанцаў чырвонага дуба. У ваенным гарадку, у межах вуліц Заслонава і Ракасоўскага, у красавіку уладкуюць алею авіятараў. На пустым раней участку пасадзяць каштаны, чаромху, іглічныя і квітнеючыя дэкаратыўныя хмызнякі. Плануецца, што новы сквер упрыгожыць і вуліцу Бадака. Там высадзяць 300 бяроз і 200 соснаў. Усяго на працягу года ў Баранавічах намечана высадзіць каля 1,6 тыс. дрэў і больш за 3 тыс. хмызнякоў.

У гарвыканкаме запрасілі мясцовых жыхароў прыняць актыўны ўдзел у месячніку, каб як мага больш людзей маглі ўнесці свой уклад у добраўпарадкаванне роднага горада.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.