Вы тут

Нурсултан Назарбаеў удастоены звання "Народны герой"


Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў першым сваім указам удастоіў Нурсултана Назарбаева звання "Народны герой" і знакам адмысловай адзнакi "Залатая зорка". Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на агенцтва КАЗІНФАРМ.


Акрамя таго, пасля прынясення прысягі народу Казахстана на сумесным пасяджэнні палат парламента Касым-Жамарт Такаеў прапанаваў узвесці манумент у гонар першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Астане, а таксама разгледзець магчымасць перайменаваць сталіцу Казахстана ў Нурсултан і назваць усе цэнтральныя вуліцы казахстанскіх гарадоў імем Нурсултана Назарбаева.

"Нурсултан Назарбаеў застаецца адзіным і пажыццёвым Айцом народа. Усімі сваімі дасягненнямі і поспехамі, і, перш за ўсё, сваёй свяшчэннай незалежнасцю Рэспубліка Казахстан абавязаная яе першаму прэзідэнту Нурсултану Абішавічу Назарбаеву", - дадаў Касым-Жамарт Такаеў.

Нурсултан Назарбаеў 19 сакавіка падчас звароту да народу краіны па рэспубліканскіх тэлеканалах заявіў аб складанні сваіх паўнамоцтваў. 20 сакавіка старшыня Сената парламента Казахстана Касым-Жамарт Такаеў ў якасці часовага выконваючага абавязкі прэзідэнта краіны прынёс прысягу народу Казахстана.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.