Вы тут

Дачка Нурсултана Назарбаева стала спікерам сената Казахстана


Дарыга Назарбаева - старэйшая дачка Нурсултана Назарбаева, які сышоў 20 сакавіка з пасады прэзідэнта Казахстана, абраная спікерам сената рэспублікі, паведамляе Meduza.


Касым-Жамарт Такаеў, які займаў пасаду спікера сената з 2013 года, пасля адстаўкі Назарбаева ўступіў на пасаду прэзідэнта Казахстана.

Кандыдатуру Дарыгі Назарбаевай на пасаду спікера сената прапанаваў Такаеў.

Дарыга Назарбаева была дэпутатам ніжняй палаты парламента Казахстана (мажыліса). Займала пасаду віцэ-спікера мажыліса, была намеснікам прэм'ер-міністра Казахстана. З 2016 года - дэпутат сената Казахстана.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.