Вы тут

У цэнтры галактыкі знайшлі загадкавыя гіганцкія аб'екты


Міжнародная група астраномаў выявіла новыя структуры ў Млечным шляху, чыё паходжанне пакуль застаецца невядомым. Гэтыя ўтварэнні, якія нагадваюць трубы, былі названыя «комінамі», яны звязаны з бурбалкамі Фермі - двума гіганцкімі абласцямі слабога рэнтгенаўскага выпраменьвання, якія ляжаць па абодва бакі ад плоскасці галактыкі. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на выданне Science News.


Структуры былі знойдзены з дапамогай касмічнага рэнтгенаўскага тэлескопа XMM-Newton. У шырыню яны дасягаюць каля 300 светлавых гадоў, даюць больш яркае рэнтгенаўскае выпраменьванне і знаходзяцца паблізу плоскасці галактыкі. Па словах навукоўцаў, аб'екты ўяўляюць сабой «выхлапныя адтуліны», праз якія энергія з цэнтра Млечнага Шляху выцякае да бурбалак Фермі. Аднак паходжанне гэтых труб пакуль застаецца невядомым.

Бурбалкі Фермі былі ўпершыню апісаны ў 2010 годзе. Іх дыяметр складае 25 тысяч светлавых гадоў, што параўнальна з памерам невялікі галактыкі. У 2011 годзе астраномы выказалі здагадку, што яны паўсталі дзякуючы актыўнасці Стральца А - звышмасіўнай чорнай дзіркі ў цэнтры нашай галактыкі. Паводле гіпотэзы, калі Стралец захоплівае зорку, частка матэрыялу выкідваецца ў прастору ў выглядзе пратонаў, якія бамбяць міжзоркавы газ, прымушаючы яго выпраменьваць электроны. Электроны ў сваю чаргу выпускаюць фатоны ў рэнтгенаўскім дыяпазоне.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.