Вы тут

Інстытут прэзідэнцтва ў кантэксце 25-годдзя беларускай Канстытуцыі


У прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся круглы стол на тэму «Канстытуцыі — 25. Інстытут прэзідэнцтва як гістарычна і палітычна абгрунтаваная найбольш аптымальная для Беларусі мадэль кіравання дзяржавай», суарганізатарам якога выступіў Выдавецкі дом «Звязда».


У абмеркаванні ўзялі ўдзел старшыні трох камісій Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы — доктар гістарычных навук Ігар МАРЗАЛЮК, Пастаяннай камісіі па заканадаўству — Наталля ГУЙВІК, Пастаяннай камісіі па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Леанід ЦУПРЫК, а таксама дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім ГІГІН, загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ Рыгор ВАСІЛЕВІЧ, загадчык аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Ірына ЖЫЛІНСКАЯ і загадчык адзела навейшай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Сяргей ТРАЦЦЯК. Мадэратарамі гутаркі выступілі сумесна Вадзім Гігін і дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел СУХАРУКАЎ.

«25-год Канстытуцыі і 25-год інстытуту прэзідэнцтва — гэта гістарычныя падзеі, якія адбыліся параўнальна нядаўні і большасць прысутных альбо актыўна ўдзельнічалі ў працэсе, электаральных кампаніях, альбо суперажывалі, таму жыва ў памяці тое адчуванне значнасці таго, што адбывалася ў 1994 годзе, — звярнуўся да субяседнікаў Павел Сухарукаў. — Таму мне, як галоўнаму рэдактару, прадстаўніку мас-медыя, цікавы не толькі гістарычны аспект дадзенай падзей, але і эмацыйны фон, пачуцці, якімі поўнілася паветра ў тую эпоху нашай дзяржавы. Мне бы хацелася, каб вы, не толькі як гісторыкі, заканадаўцы, але і проста як грамадзяне, падзяліліся сваімі адчуваннямі, успамінамі тых часоў».

Вадзім Гігін адразу ўспомніў крайнюю палітызацыю грамадства ў тыя часы. «З аднаго боку ў краіне вострая сацыяльна-эканамічная абстаноўка, проста надзвычайная, спыненне прадпрыемстваў, з іншага боку — вельмі жорсткая барацьба, якая адбывалася паміж рознымі палітычнымі сіламі, і на гэтым фоне цалкам невыпадкова, заканамерна з’яўляецца фігура Аляксандра Лукашэнкі, у яго праграме ўвасабляюцца тыя чаканні, якія беларускія грамадзяне выношвалі, тое, як яны бачылі пабудову сваёй дзяржавы. І ўсё гэта супадае з геапалітычнай абстаноўкай, якая таксама была складанай. Бо не адна Беларусь перажывала тыя абставіны, гэта было навокал», — нагадаў ён.

Дыскусія будавалася вакол чатырох галоўных тэм: гістарычныя перадумовы фарміравання мадэлі беларускай дзяржаўнасці; трансфармацыя Асноўнага закона з пачатку зя’ўлення Беларуская рэспублікі; выбар шляху ў пачатку 1994 года; сусветны досвед прэзідэнцкай формы кіравання.

Вольга МЯДЗВЕДЕЗВА

Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.