Вы тут

Калі факты становяцца сюжэтам


Пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, праўлення Беларускага фонду міру, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, заслужаны журналіст Беларусі, аўтар больш як 15 кніг гістарычных раманаў і дакументальных аповесцяў, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро», лаўрэат літаратурнага конкурсу «Залаты купідон»… Можна вельмі доўга пералічваць перамогі і заслугі Славаміра Антановіча, які днямі сустрэўся са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфаматыкі і радыёэлектронікі.


Адной з цікаўнасцяў аўтара даўно стала машэраўская тэма, вельмі важная, але на той час закрытая. Каб напісаць кнігу пра Машэрава, Славаміру Антановічу давялося і ў Маскву ездзіць, і ў архівах працаваць. Усё гэта мела плён: кніга «Пётр Машэраў» вытрымала не адно выданне.

— Яшчэ ў шостым класе пачаў друкавацца ў «Зорьке», потым — у газеце «Пионер Беларуси». Ужо тады спрабаваў сябе на радыё, была нават рэкамендацыя для паступлення на журфак. Але не склалася — выбраў БНТУ, дзе пачаў друкаваць ва ўніверсітэцкім выданні «Імпульс» свае вершы, — расказаў пісьменнік. — Усе мае кнігі для мяне як дзеці. Дорага дасталіся: пісаць проста так нельга, калі няма доступу да архіваў. Але склалася, што пашанцавала працаваць з вялікімі дзяржаўнымі дзеячамі, што дапамагала назапашваць матэрыялы.

Асобная старонка творчасці пісьменніка — кніга «Вязні Пішчалава замка». Аўтар у мінулым працаваў у Вярхоўным судзе і Генеральнай пракуратуры, што дапамагло ў стварэнні такога знакавага выдання. У аснове аповеду — самыя шакавальныя злачынствы і насельнікі мінскай губернскай турмы, а пазней следчага ізалятара № 1. Тэма цяжкая і складаная, але калі шмат напрацавана і знойдзена дастаткова матэрыялаў, пра яе нельга маўчаць, упэўнены аўтар. Ён лічыць, што ўсё мае дакументальнае пацвярджэнне. Зразумела, акрамя любоўных ліній раманаў, у якіх Славамір Антановіч знаходзіць своеасаблівую аддушыну. Ёсць у пісьменніка і пакуль адзіны зборнік вершаў «Вяртанне ў юнацтва». Дарэчы, словы аднаго з вершаў пакладзены на музыку, і створаная кампазіцыя прадстаўлена ў конкурсе на гімн Гродзеншчыны — радзімы пісьменніка.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.