Вы тут

Часопіс “Маладосць” рыхтуе выпуск, прысвечаны Слонімшчыне


Часопіс “Маладосць” рыхтуе выпуск, прысвечаны Слонімшчыне

І, як заўсёды ў выпадках з тэматычнымі нумарамі, звяртаецца найперш да сваіх сяброў — аўтараў і чытачоў, цяперашніх і будучых.

Хто жыве на Слонімшчыне або, вандруючы па гэтай зямлі, быў моцна ўражаны нейкім яе аб’ектам, нейкай падзеяй, якая тут адбылася, нейкай асобай, якая з гэтым рэгіёнам звязана, нейкай тутэйшай з’явай (культурнай, прыроднай, сацыяльнай, эканамічнай, нават і гастранамічнай), хто можа напісаць пра гэта жыва, цікава, арыгінальна — так, каб нельга было адарвацца, — да тых ёсць просьба прапаноўваць свае ідэі (пажадана адразу, на адрас vdsd@tut.by) і брацца за іх рэалізацыю так, каб паспець прыслаць матэрыялы ў рэдакцыю да 13 мая. Чакаюцца тэксты разнастайных форм і жанраў.

Спецыяльная прапанова — для маладых (да 35 гадоў) паэтаў і празаікаў Слонімшчыны: у рэдакцыі чакаюць вашы вершы і апавяданні.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.