Вы тут

Восенню ў Беларусі адбудуцца парламенцкія выбары


"У гэтым годзе адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Яны стануць экзаменам не толькі для кандыдатаў у дэпутаты і ўсёй вертыкалі ўлады, але і для кожнага выбаршчыка", — заявіў сёння кіраўнік дзяржавы.


Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пакуль не вызначаўся па даце, але калі гэта прымальна па законе, то выбары можна было б прымеркаваць да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. "Ёсць добрае свята. 7 лістапада — выходны дзень. Па-мойму, прымальна. Давайце будзем да гэтай даты блізка арыентавацца без усялякіх ідэалагічных пасылаў", — сказаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што ў розных людзей могуць быць розныя погляды на падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі, але гэта было ў гісторыі і адмаўляцца ад гэтага нельга. Больш за тое, гэта свайго роду ўрок, што можа адбыцца, калі краіна ўцягнутая ў войны і даведзеная да галечы. "Гэта народ перавярнуў краіну. Ён не захацеў жыць у гэтай сістэме. Гэта для нас урок. І яшчэ шмат людзей, якія адзначаюць гэтае свята, жывуць ім. Ну і Гасподзь з імі, чаго мы павінны быць супраць гэтага. Таму калі гэта прымальна, давайце арыентавацца на гэтую дату. Я абяцаю вам, што ў бліжэйшы час па законе будзе прынята адпаведнае рашэнне”, — заявіў беларускі лідар.

"Краіне патрэбны дзейсны, актыўны, магутны парламент, у якім павінна быць прадстаўлена моладзь, ветэранам павінна быць прадастаўлена магчымасць пазмагацца, а органы ўлады я папрашу падтрымаць іх. І не трэба баяцца вылучаць свае кандыдатуры, змагацца — ад партый, арганізацый. Гэта і ёсць перадвыбарчая кампанія, гэта і ёсць выбары, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Але толькі без глупстваў, без набору крыві, без дэбатаў на стадыёнах і іншага. Ідзіце да людзей. Там асноўны фронт палітычнай барацьбы".

Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў ролю будучага складу парламента: "Нам патрэбны вельмі таленавіты парламент. Таму што ён стане эпіцэнтрам выпрацоўкі Асноўнага Закона разам з Прэзідэнтам. Нам — будучым парламентарыям і мне – наканавана паставіць канчатковую кропку ў абноўленай Канстытуцыі нашай краіны".

Прэзідэнт упэўнены, што парламентарыі, як ніхто іншы, павінны тонка адчуваць настроі грамадства, ведаць патрэбы выбаршчыкаў і рэагаваць на іх, працаваць на адзіную мэту — пабудова дзяржавы для народа.

"У Беларусі — народная ўлада. Яна жыве рэальнымі клопатамі людзей, а не асабістымі эканамічнымі інтарэсамі і амбіцыямі палітыкаў. У Авальнай зале павінен весціся канструктыўны дыялог з тымі, хто незалежна ад палітычных поглядаў, меркаванняў або пазіцый стаіць на варце інтарэсаў народа і бачыць нашу краіну свабоднай, міралюбнай, мірнай і моцнай", — рэзюмаваў беларускі лідар.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.