Вы тут

Украіна спыніла транзіт нафты па нафтаправодзе "Дружба"


Украіна вечарам 25 красавіка спыніла транзіт расійскай нафты па нафтаправодзе "Дружба". Адпаведнае паведамленне атрымана ад аператара нафтатранспартнай сістэмы Украіны АТ "Укртранснафта", паведамілі БЕЛТА ў ААТ "Гомельтранснафта Дружба".


У сувязі з адмовай ад прыёму нафты на пункце здачы нафты ў Славакіі і адсутнасцю свабодных магутнасцей на пункце здачы нафты "Фенешлітке" (Венгрыя) "Укртранснафта" папрасіла спыніць перапампоўку па нафтаправодзе Мазыр-Броды. Час аднаўлення перапампоўкі будзе паведамлены дадаткова.

У адпаведнасці з гэтай інфармацыяй "Гомельтранснафта Дружба" паведаміла ў Бранск аб поўным спыненні перапампоўкі на ўчастку Мазыр-Броды.

  • Як паведамлялася, "Белнафтахім" на мінулым тыдні заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай экспартнай сумесі Urals, якая паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Сістэма нафтаправода "Дружба" забяспечвае пастаўкі нафты не толькі на беларускія НПЗ, але і транзіт нафты ў Еўропу праз Беларусь па двух напрамках - праз Польшчу і Украіну. Польшча паведаміла аб спыненні транзіту нафты па нафтаправодзе "Дружба" 24 красавіка, прычынай стала адмова НПЗ у Польшчы і Германіі перапрацоўваць няякасную нафту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пераможцы конкурсу «Сям'я года — 2019» пра галоўнае ў сямейным шчасці

Пераможцы конкурсу «Сям'я года — 2019» пра галоўнае ў сямейным шчасці

Алена і Сяргей Нікалаевы, а таксама іх пяцёра дзяцей усё яшчэ пад уплывам сваёй трыумфальнай перамогі.

Эканоміка

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Тым, хто пратэрмінуе або забудзе ўнесці падатак, пагражаюць штраф, пені і ў выключных выпадках вас могуць не выпусціць з краіны.