Вы тут

Беларускія школьнікі заваявалі 7 медалёў на канферэнцыі ў Малайзіі


26-я Міжнародная канферэнцыя юных навукоўцаў  (ICYS-2019) праходзіла з 19 па 25 красавіка ў г. Куала Лумпур. У ёй прынялі ўдзел школьнікі  з 26 краін свету, якія прадставілі свае даследаванні па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы і экалогіі.


У праграму канферэнцыі былі ўключаны даклады-прэзентацыі, падчас якіх удзельнікі  прадстаўлялі свае даследаванні прафесійнаму журы на англійскай мове. У склад міжнароднага журы ўвайшлі вядучыя навукоўцы і практыкі, запрошаныя аргкамітэтам з розных краін і універсітэтаў Еўропы, Азіі і Афрыкі.

Ад Беларусі на канферэнцыю было прадстаўлена шэсць дакладаў па матэматыцы, фізіцы і экалогіі. Яны былі адабраныя па выніках правядзення рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару. Дадаткова прэтэндэнты на ўдзел у міжнароднай канферэнцыі прайшлі сумоўе на веданне англійскай мовы.

Па выніках ICYS-2019 прадстаўнікі беларускай школы сталі ўладальнікамі сямі медалёў.

Два залатыя медалі заваявалі Роўба Раман (навучэнец 11 класа гомельскай сярэдняй школы №44 і Пячонкін Аляксандр (навучэнец 11 класа гімназіі №71 г. Гомеля). Сярэбраным  медалём узнагароджаны Ілья Няфёдаў (навучэнец 8 класа гімназіі №1 г. Віцебска). Бронзавыя медалі ў Кірыла Макаранкі (11 клас ліцэя БНТУ) і Дзмітрыя Скарабагатага (11 клас мінскай гімназіі №38).

Яшчэ двума медалямі былі ўзнагароджаны за лепшыя постары  Антон Суравежкін  (навучэнец 11 класа сталічнай гімназіі №29) і Дзмітрый Скарабагаты.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.