Вы тут

Прэзідэнт адкрыў другую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце


На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пытанне аб будаўніцтве яшчэ адной узлётна-пасадачнай паласы ўстала даўно, паколькі цяперашняя ўжо не вытрымлівае нагрузак — напрыклад, яна не можа прымаць вялікагрузныя лайнеры.


Беларускі лідар распавёў, што калі было прынята рашэнне аб будаўніцтве новай паласы, многія спецыялісты пераконвалі яго, што самастойна гэта зрабіць не пад сілу. «Мы ніколі не будавалі гэтых палос — і трэба мець справу з сусветнага ўзроўню фірмамі. Вядомымі фірмамі, якія прыедуць, нам пабудуюць», — адзначыў ён.

І вось, калі пагадненне аб будаўніцтве — з сусветнага ўзроўню фірмай — было практычна заключана, кіраўніку дзяржавы прынеслі на подпіс дакумент — і там у кошце значылася лічба за 600 млн долараў.

«Я сказаў: тады не трэба нам гэтая паласа», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Тым не менш, было ясна, што без другой паласы не абысціся, бо аэрапорт, паводле слоў беларускага лідара, гэта твар краіны. Ён запрасіў да сябе тады яшчэ міністра транспарту і камунікацый Анатоля Сівака і паведаміў, што новую паласу будуць будаваць беларускія спецыялісты. Нашы будаўнікі здолелі пабудаваць шматкіламетровую МКАД-2 па падобнай з узлётна-пасадачнай паласой тэхналогіі.

«Сёння мы маем паласу. Не сакрэт, што я з гэтай паласы ўжо ўзлятаў і ноччу прызямляўся (падчас вылету і прылёту ў Кітай — „Звязда“)», — адзначыў беларускі лідар. Тады кіраўнік дзяржавы спытаў у свайго пілота, як ён ацэньвае новую паласу. Паводле яго слоў, такія якасныя поласы ён бачыў толькі ў ААЭ. Такім чынам, беларусы змаглі зрабіць гэта сваімі сіламі — і кошт гэтага праекта ў разы адрозніваецца ад першапачатковай прапановы замежнай кампаніі.

«Гэта вельмі вялікае наша дасягненне, якоя кажа пра тое, што мы можам усё. Толькі трэба наладзіцца на тое, каб гэта зрабіць», — падкрэсліў ён.

На думку кіраўніка дзяржавы, гэта не проста другая паветраная дарога ў нашу краіну — гэта працяг мадэрнізацыі дадзенай тэрыторыі.

Акрамя таго, беларускі лідар распавёў, што шмат гадоў таму, на золку яго прэзідэнцтва, яму прапанавалі прыватызаваць усе беларускія аэрапорты — асабліва настойвалі на Нацыянальным аэрапорце Мінск. Цікава, што гэта былі замежныя інвестары.

«Гасподзь падштурхнуў мяне прыняць правільнае рашэнне. Я адмовіўся ад прыватызацыі ўсіх аэрапортаў у краіне, у тым ліку і гэтага», — сказаў Аляксандр Лукашэнка і нагадаў, што прыватызацыя пачалася яшчэ да яго прыходу.

Прэзідэнт упэўнены — галоўныя паветраныя вароты краіны, роўна як і ўсе астатнія, павінны быць дзяржаўнымі. Беларускі лідар ганарыцца прынятым рашэннем адмовіцца ад прыватызацыі аэрапортаў. «Калі б мы пайшлі на прыватызацыю, наўрад ці мы сёння сустрэліся і наўрад ці той прыватнік, які прыхапіў бы той аэрапорт за капейкі, тут нешта рабіў», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў усім, хто прымаў удзел у будаўніцтве новай узлётна-пасадачнай паласы. «Я вам удзячны за тое, што вы зрабілі», — адзначыў Прэзідэнт і дадаў, што цяпер будаўнікам трэба рыхтавацца да яшчэ больш няпростых подзвігаў.

На яго думку, беларусы ў сваёй хаце ўсё павінны рабіць сваімі рукамі — яны гэта ўмеюць.

Пасля беларускі лідар пагутарыў з працаўнікамі аэрапорта і будаўнікамі.

Даведка 

Другая ўзлётна-пасадачная паласа ў Нацыянальным аэрапорце Мінск уяўляе сабой комплекс інжынерных збудаванняў, якія ўключаюць бетонную ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 3700 м, шырынёй 60 м з магістральнай рулёжнай дарожкай (даўжынёй 3575 м, шырынёй 25 м); злучальныя рулежныя дарожкі (з іх дзве хуткасныя), з грузавым перонам і месцамі стаянак паветраных судоў; кантрольна-прапускныя пункты і шэраг іншых аб’ектаў інжынернай інфраструктуры, і можа эксплуатавацца незалежна ад дзеючай узлётна-пасадачнай паласы.

Для прадухілення з’езда паветраныя судоў з УПП-2 бетонныя пакрыцці ўмацаваныя бакавымі палосамі бяспекі шырынёй па 7,5 м. На кожным тарцы (перад парогамі) УПП-2 размешчаны ўмацаваныя ўчасткі лётнага поля даўжынёй па 75 м і шырынёй па 60 м. Пабудаваная аварыйна-выратавальная станцыя дазваляе забяспечыць высокі ўзровень пажарнай абароны.

Працягласць будаўніцтва склала 36 месяцаў.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Яна добра памятае той летні дзень. За акном сталі чутныя роў матацыклаў і нямецкая гаворка.

Грамадства

Першыя беларускія Соdе Сlub далучыліся да сусветнага руху

Першыя беларускія Соdе Сlub далучыліся да сусветнага руху

Як з дапамогай кода стварыць уласную анімацыю і «ажывіць» касмічны карабель? 

Грамадства

Як Віцебшчына развівае стасункі з Кітаем

Як Віцебшчына развівае стасункі з Кітаем

Наш карэспандэнт пастараўся згадаць самыя цікавыя прыклады сумеснай рэалізацыі праектаў.

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.