Вы тут

Беларусь будзе настойваць на кампенсацыі з-за няякаснай нафты з РФ


Лукашэнка паведаміў журналістам, што Беларусь назаве суму шкоды ад паступлення забруджанай нафты ў нафтаправод «Дружба» пасля рэвізіі нафтаперапрацоўчых заводаў — мы пра гэта пісалі яшчэ 11 мая. Што ж адбылося ў апошні час па гэтай тэме?


14 мая ААТ «Нафтан» пачало прэтэнзійную працу ў дачыненні да расійскіх пастаўшчыкоў нафты, якія не выканалі сваіх абавязацельстваў за красавік. Намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці прадпрыемства Сяргей Алтухоў расказаў, што юрыдычная служба прадпрыемства арганізавала працу па выстаўленні штрафных санкцый у дачыненні да расійскіх пастаўшчыкоў за недапастаўкі якаснай нафты ў той месяц.

Пазней стала вядома інфармацыя са справаздачы за май Міжнароднага энергетычнага агенцтва: там сказана, што адным з наступстваў забруджвання трубаправода «Дружба» хлорарганікай можа стаць страта даверу пакупнікоў і пошук з іх боку новых пастаўшчыкоў.

16 мая Беларусь і Расія стварылі працоўную групу па ацэнцы страт ад забруджанай нафты. Віцэ-прэм'ер РФ Дзмітрый Козак па выніках сустрэчы з беларускім калегам Ігарам Ляшэнкам расказаў, што туды ўвойдуць прадстаўнікі «Белнафтахіма» і Мінэнерга Расіі.

Ён удакладніў, што ацэнкі памеру шкоды ад забруджвання нафты ў экспартным трубаправодзе «Дружба» могуць з'явіцца праз тры-чатыры тыдні.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка ўчора зноў паўтарыў, што Беларусь будзе настойваць на кампенсацыі з-за няякаснай нафты з РФ — аднак не толькі прамых, але і ўскосных страт.

Таксама віцэ-прэм'ер расказаў, што беларускі бок праінфармавалі пра магчымасць аднаўлення паставак нафты па трубаправодзе «Дружба» ў напрамку Польшчы на наступным тыдні. Было сказана, што аб'ём тэхнічных і дамоўных мерапрыемстваў, які рэалізуецца са спажыўцамі краін Заходняй Еўропы, як запэўніў расійскі бок, дазволіць у сямідзённы тэрмін запусціць адну нітку нафтаправода на Адамава. Што датычыцца аднаўлення працоўнага стану трубаправода «Дружба», канкрэтны тэрмін не быў названы.

Дарэчы, на наступным тыдні ўжо прэм'ер-міністры Расіі і Беларусі сустрэнуцца для абмеркавання сітуацыі.

Учора журналістам паведамілі, што «Белнафтахім» працягвае абмеркаванне ў Маскве сітуацыі з пастаўкамі расійскай нафты. Выпрацоўваецца новы вытворчы графік замены рэсурсамі «Транснафты» наяўнай у трубаправодзе нафты з павышанай хлорарганікай на чыстую для далейшага транзіту па ўсіх еўрапейскіх напрамках «Дружбы», а таксама ў напрамку ААТ «Нафтан».

Таксама ў канцэрне адзначылі, што нафты, якая пастаўляецца па ветцы Сургут — Полацк, недастаткова для поўнай загрузкі «Нафтана».

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Наперадзе — тыдні падлікаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %. 

Грамадства

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

У Мінску прайшоў фінал ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

Самыя актыўныя і пазітыўныя шматдзетныя сем'і з усіх абласцей краіны сабраліся ў сталічным Палацы культуры прафсаюзаў.

Грамадства

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Фітнес-трэнер для матуль у дэкрэце Святлана Немірка распавядае пра сакрэты прафесіі

Актыўная мама — гэта не толькі трэнд, але і жыццёвая неабходнасць у сучасным свеце.

Грамадства

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

«Тата вернецца, калі ападуць усе лісцікі». Чаму сямейная падтрымка неацэнная для салдата

Трывалая сувязь з блізкімі і роднымі вельмі важная для чалавека, які служыць у войску.