Вы тут

Жыхар Пінска патануў падчас лоўлі ракаў


Няшчасце здарылася ў Пінску ў суботу 18 мая. Трое сяброў выехалі на адпачынак за горад да Прыпяці. Ужыўшы спіртное, адзін з іх адправіўся лавіць ракаў. Калі мужчына не вярнуўся, яго прыяцелі выклікалі міліцыю. Вядучы спецыяліст абласной арганізацыі ТРВАД Вячаслаў Сімакоў распавёў sb.by:


- На дзяжурную станцыю Пінскага ТРВАД паведамленне паступіла ў 22.15. Ратавальнікі выехалі ў раён здарэння. Аднак з-за цёмнага часу сутак знайсці зніклага не ўдалося. На наступны дзень, 19 мая, цела мужчыны было знойдзена за 70 метраў ніжэй па плыні ад месца адпачынку прыяцеляў на глыбіні паўметра. Патанулы 1988 года нараджэння, жыхар Пінска. Па факце праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.