Google Play і Google Play Protect працягнуць працаваць у карыстальнікаў, якія ўжо купілі смартфоны Huawei, распавядае ria.ru са спасылкай на Reuters.
Раней стала вядома, што амерыканская карпарацыя прыпыніла супрацоўніцтва з кітайскай кампаніяй Huawei з-за яе ўнясення ў чорны спіс урада ЗША.
Па дадзеных суразмоўцаў Reuters, на гаджэтах Huawei перастане абнаўляцца Android, а ў смартфонаў наступных пакаленняў увогуле не будзе доступу да сэрвісаў Google - ні да крамы дадаткаў Google Play, ні да браўзера, ні да пошты, ні да картаў, ні да перакладчыка.
У карпарацыі дадалі, што спрабуюць разабрацца з наступствамі рашэння амерыканскіх уладаў. Ніякіх іншых падрабязнасцяў яны не паведамілі.
Пазней агенцтва Блумберг паведаміла, што такія амерыканскія фірмы, як Broadcom Limited, Xilinx, Qualcomm і Intel, якія працуюць у сферы інфармацыйных тэхналогій, прыпынілі пастаўкі праграмнага забеспячэння і абсталявання кітайскай кампаніі Huawei.
У сваю чаргу, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лун Кан заклікаў кітайскія кампаніі абараняць свае правы юрыдычнымі метадамі.
Раней Міністэрства гандлю ЗША заявіла, што мае намер унесці Huawei ў чорны спіс за "дзейнасць, якая супярэчыць нацыянальнай бяспецы ЗША".
Што за таемнымі дзвярыма?